banner

Крок насустрач

26 Ноября’10
2307

Пад такой назвай на Гродзеншчыне стартаваў праект маладзёжнага валанцёрскага руху. На Свіслаччыне ў рамках праекта сумесную дзейнасць разгарнулі прадстаўнікі аддзелаў ідэалагічнай работы, па справах моладзі райвыканкама, адукацыі, райкама ГА БРСМ, цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа. У якасці настаўнікаў і куратараў выступяць апошнія, бо ў іх дастаткова як тэарэтычнага, так і практычнага вопыту.

Удзельнікамі праекта «Крок насустрач», якімі непасрэдна будуць увасабляцца ў рэальнасць пастаўленыя задачы, абраны вучні Дабравольскага ДС СШ, а аб'ектам добрых спраў — Дабравольскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Сэнс праекта заключаецца ў пашырэнні спектра дзейнасці маладзёжнага руху па аказанні шэфскай дапамогі пацыентам дома-інтэрната, а таксама далучэнні моладзі да сацыяльна значнай дзейнасці.

Загадзя ад раёна на абучаючы семінар з мэтай набыцця навыкаў па догляду за пацыентамі спецыялізаваных медыцынскіх і сацыяльных устаноў і далейшага распаўсюджвання ведаў сярод моладзі была накіравана член абласнога валанцёрскага савета БТЧК, педагог-арганізатар Дома пазашкольнай работы Н. І. Дзюрбаш.

На базе Дабравольскага ДС СШ ужо сфарміраваны валанцёрскія групы з ліку членаў пярвічных арганізацый БРСМ і маладзёжнага валанцёрскага руху Чырвонага Крыжа. Запланаваны шэраг мерапрыемстваў, якія дазволяць разнастаіць жыццё жыхароў Дома-інтэрната. Сюды ўключаны культурна-масавая работа, віншаванні са святамі, добраўпарадкаванне тэрыторыі, правядзенне суботнікаў, прагулкі на свежым паветры, чытанне газет і часопісаў...

Арганізатары і ўдзельнікі праекта ўпэўнены, што сумесная дзейнасць школы і Дома-інтэрната паслужыць на ўзаемную карысць.

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Заработать пенсию