У мінулую нядзелю ў гімназіі № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслач было арганізавана мерапрыемства для тых, хто неабыякава ставіцца да свайго здароўя і аматарскага спорту. Хуткасць, спрыт і фізічная падрыхтоўка дапамаглі сям'і Івана Вацлававіча, Ірыны Васільеўны і Анастасіі Блышоў з Вердаміцкага сельскага Савета заняць лідарскую пазіцыю ў раённым фестывалі сярод сямейных каманд «Мама, тата і я — спартыўная сям'я».
У якасці ўзнагароды сям'я Блыш атрымала грамату аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і грашовую прэмію. А ўсе ўдзельнікі фестывалю — брашуры «Турыстычная Гродзеншчына», «Аздараўленне і адпачынак на Гродзеншчыне» і «Пуцяводны даведнік па Гродзенскай вобласці».
Алена КЕДЗІК.