banner

«Свіслацкія зубры» ў пяцёрцы мацнейшых

09 Февраля’17
1362

«Свіслацкія зубры»  ў пяцёрцы мацнейшых

 

Каманда свіслацкай працоўнай моладзі «Свіслацкія зубры» ўвайшла ў пяцёрку наймацнейшых у інтэлектуальнай гульні «Science Quiz», прысвечанай Году навукі ў Беларусі.

 

Ініцыятарам праекта выступіла абласная арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Гульня праходзіла ў абласным цэнтры і сабрала больш за два дзясяткі каманд з розных раёнаў Гродзеншчыны.


Цікавым момантам гэтай інтэлектуальнай сустрэчы стала тое, што перад гульнёй арганізатары расказвалі прысутным пра асаблівасці раёнаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, гонар якіх адстойвалі каманды. Потым прыступілі да пытанняў.


Па выніках гульні пераможцам стала зборная горада Скідзеля «Цукар і кампанія». Наша каманда, у складзе якой гулялі галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Яўген Кіслы, дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба Павел Парфір’еў, галоўны спецыяліст аддзела ЗАГС райвыканкама Алена Мацэвіч, галоўны бухгалтар райкама ГА БРСМ Таццяна Пракапчук і стаматолаг раённай паліклінікі Павел Жылінскі, замкнула пяцёрку.

 

Наталля ТУРКО.

Предыдущая статья

В управлении по труду новый начальник