Паважаныя спартсмены, трэнеры і ўсе прыхільнікі здаровага ладу жыцця!
Прыміце шчырае віншаванне з Днём фізічнай культуры і спорту.
Гэта свята па праву лічаць сваім тыя, хто абраў фізічную культуру і спорт сваёй прафесіяй, і тыя, хто проста прытрымліваецца здаровага ладу жыцця.
Свіслацкая зямля выхавала выдатных спартсменаў, удзельнікаў і пераможцаў розных турніраў, сярод якіх чэмпіёны свету і Еўропы, чэмпіёны алімпійскіх гульняў. Мы ганарымся нашымі землякамі: Янінай Карольчык, Аляксандрам Саўко, Аляксандрам Гуштынам, Віталіем Песняком і іншымі.
Сёння спорт з’яўляецца адным з галоўных прыярытэтаў дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Ён аб’ядноўвае ўсіх, хто любіць фізічную культуру, хто імкнецца стаць моцным духам і целам незалежна ад прафесіі і ўзросту.
У гэты святочны дзень жадаем усім спартсменам і прыхільнікам здаровага ладу жыцця невычэрпнай бадзёрасці і маладосці, вялікіх творчых поспехаў у высакароднай справе развіцця фізічнай культуры і спорту.
Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Свіслацкі раённы Савет дэпутатаў
Электронная
подписка на «СГ»
Подробнее
подписка на «СГ»