banner

Сюрпрызы і дзівосы Свіслацкага кірмашу

31 Августа’15
4100

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 
Трэці год запар у свіслачан і гасцей райцэнтра выдаецца цудоўная магчымасць пабываць на балі ў тагачаснага ўладальніка Свіслачы – графа Вінцэнта Тышкевіча. У мінулую суботу наш утульны гарадок, як і ў першай палове ХІХ стагоддзя, пераўтварыўся ў сапраўдны гандлёвы і культурны цэнтр. Той, хто не паленаваўся і завітаў на свята, убачыў і пачуў шмат цікавага і новага.
Адкрыўся сёлетні кірмаш тэатралізаваным прадстаўленнем, якое перанесла ўдзельнікаў мерапрыемства ў далёкае мінулае. Галоўныя героі – граф Вінцэнт Тышкевіч з жонкай Тэрэзай Панятоўскай і іх госці, прыбыўшыя на баль, не проста ўразілі, а зачаравалі гледачоў сваім сцэнічным майстэрствам. Перадалі атмасферу і настрой Успенскага кірмашу. А як прыгожа і велічна выконваліся бальныя танцы – паланэз, французская кадрыля, вальс і іншыя!

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу 

 

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 
 
Штогод "Свіслацкі кірмаш” наведвае шырокае кола ганаровых гасцей і паважаных сяброў, з якімі ў раёне наладжаны не толькі культурныя, але дзелавыя і партнёрскія адносіны. І ў гэты раз у пушчанскі край раздзяліць радасную падзею з жыхарамі раёна завіталі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А. П. Коханаў, намеснік начальніка ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама А. Л. Вярсоцкі, старшыня камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама В. У. Хелскі, дырэктар Ваўкавыскай лясной гаспадаркі Г. У. Смятанін, генеральны дырэктар ААТ "Ваўкавыскі мясакамбінат” У. А. Бяляеў, старшыня Бераставіцкага райвыканкама А. С. Кулісевіч, а таксама дэлегацыі з Латвіі, Літвы і Польшчы. 
– Свята прызначана захоўваць і адраджаць гісторыка-культурную спадчыну свіслацкага краю, садзейнічаць развіццю прыгранічнага турызму, умацаванню сяброўскіх адносін з краінамі-суседкамі, – абазначыў галоўныя задачы правядзення кірмашу ў сваім прывітальным выступленні кіраўнік Свіслацкага раёна У. С. Анішчык. – Сёння старажытны кірмаш напоўнены сучасным гучаннем, гэтую культурную спадчыну неабходна захаваць і перадаць наступным пакаленням.  
Упершыню на "Свіслацкі кірмаш” прыбыў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Г. Б. Давыдзька. Генадзій Браніслававіч адзначыў, што вельмі рады такой сустрэчы, у такім цудоўным мястэчку. Ён шчыра вітаў свіслачан і прыезджых гасцей, падкрэсліўшы, што менавіта з такіх святаў і складаецца пачуццё нашага агульнага шчасця існавання на беларускай зямлі. 
Шмат цёплых віншаванняў з нагоды свята прагучала і ад старшыні Рундальскай краявой думы Рэспублікі Латвія Айвараса Акманіса, намесніка мэра Укмергскага раённага самакіравання Рэспублікі Літва Клаўдзіі Сцяпанавай і старасты Гайнаўскага павета Рэспублікі Польшча Міраслава Раманюка.  Наведаў раённае свята і старшыня Гродзенскага аблвыканкама У. В. Краўцоў.
Сваімі творчымі выступленнямі ўпрыгожылі свята, напоўнілі яго адметнымі рысамі калектывы з Гродзенскай і Брэсцкай абласцей, Літвы і Латвіі. Парадавалі і прыемна здзівілі сваім талентам дзіцячыя ансамблі Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў.  
На дзіцячай пляцоўцы было шумна яшчэ задоўга да пачатку свята. І не дзіўна, бо столькі забаў для дзетвары падрыхтавалі арганізатары свята. Бацькам заставалася толькі выконваць жаданні: усюды хацелася дзеткам паспець, усе атракцыёны наведаць.

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 
Канцэртная праграма на пляцоўцы перад Свіслацкім сектарам па працы з дзецьмі і моладдзю прымусіла перавандраваць нястомных гледачоў бліжэй да імправізаванай сцэны. Набрацца пазітыву і палепшыць настрой і дзецям, і іх бацькам дапамагалі навучэнцы дзіцячай школы мастацтваў са сваімі заваднымі музычнымі нумарамі і казачныя героі Фея і Аліса.
А колькі весялосці прынёс гледачам гродзенскі тэатр звяроў "Дог-шоу ФАСончик”! Чацвераногія артысты розных парод паказалі дэфіле, у якім паўсталі ў нацыянальных касцюмах розных народаў, а таксама разыгралі казку "Воўк і казляняты”. Усім гледачам хацелася пазнаёміцца бліжэй з маленькімі артыстамі, пагладзіць іх, што з задавальненнем зрабілі ўсе жадаючыя.
Побач са сцэнай работнікі раённай і дзіцячай бібліятэк арганізавалі майстар-класы па квілінгу (І. В. Янушкевіч), выцінанцы (Л. П. Шворак), па вырабе кветак з гафрыраванай паперы (Н. А. Краўчук). Самых кемлівых чакала выпрабаванне на "Цукерачным дрэве”, "плады” якога можна было дастаць толькі пасля разгаданай загадкі. Іх падрыхтавалі С. І. Піваварчык, А. С. Шпак. Віктарыну "Апрані літаратурнага героя” прапанавала Т. М. Янцэвіч, "Бюро знаходак” – І. О. Герасімчык, "вітамінную” латарэю – А. У. Рабчанка.
Відовішчным і яркім атрымаўся конкурс "Каралева кірмашу-2015”. Праводзіўся ён упершыню і выклікаў буру станоўчых эмоцый у гледачоў: не стрымліваючы перажыванняў, падтрымліваючы ва ўсіх выпрабаваннях, кожны перажываў за сваю ўдзельніцу.
Іх было адзінаццаць. Вось імёны самых смелых, творчых, крэатыўных: Аксана Пісар (Ханявіцкі с/с), Ала Кушалевіч (Свіслацкі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва), Ганна Курбат (Вердаміцкі с/с), Анастасія Паўлючэня (Свіслацкая ЦРБ), Ганна Дзямянчык (Поразаўскі с/с), Таццяна Русак (Свіслацкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм), Вольга Какарэка (Свіслацкая сельгастэхніка), Алена Верабей (Нязбодіцкі с/с), Людміла Ганчарук (Свіслацкі с/с), Юлія Аўсейчык (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама), Валянціна Мардан (Навадворскі с/с). 
Тры конкурсы праляцелі непрыкметна. Назіраючы з боку за канкурсанткамі, яшчэ і яшчэ раз пераконваешся, якія таленавітыя людзі жывуць на Свіслаччыне. Падрыхтаваць самапрэзентацыі ў вершаванай форме, у выглядзе балады, слайдаў з жыцця, невялікіх сцэнак, малюнкаў, казкі на новы лад для першага выпрабавання "Я і мой свет учора, сёння і заўтра” – ці гэта не пацвярджэнне сказанага. Аб выступленні кожнай можна напісаць асобны артыкул. Другое выпрабаванне "Падтрымка таленту” дапамагло яшчэ больш пазнаёміцца з канкурсанткамі: бо ў ім іх характарызавалі калегі. І ў завяршэнне адбылося дэфіле, для якога ўдзельніцы самі падрыхтавалі бальныя ўборы ў стылі XVIII стагоддзя. Журы, у складзе якога былі і госці з Латвіі, Літвы і Польшчы, было складана выбраць самую лепшую з лепшых. Усе вартыя высокай пахвалы. Але, як гаворыцца, конкурс ёсць конкурс. Тытул "Каралева кірмашу-2015” заваявала Г. Дзямянчык. 2-е месца ў Л. Ганчарук, 3-е – у А. Паўлючэні. Трэцяга месца за ўдзел удастоілася А. Курбат, прыза сімпатый гледачоў – А. Кушалевіч.

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 
На вернісажы мастакоў не толькі выстаўляліся карціны, але і праводзілі майстар-класы выкладчык каледжа мастацтваў г. Гродна Аляксандр Бубенкоў і выкладчык Свіслацкай дзіцячай школы мастацтваў Сцяпан Чудакоўскі. Выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Алена Шыдлоўская дала магчымасць кожнаму зацікаўленаму напісаць карціну маслянымі фарбамі на сапраўдным палатне, іншымі словамі, адчуць сябе мастаком і ў выніку сваю творчасць пакінуць сабе на памяць. 
Мне ўдалося пагутарыць з адной з удзельніц майстар-класа, якая намалявала карціну з кветкамі. С. А. Зубанава са сваёй сям’ёй да нас прыехала з г. п. Краснасельскі. На кірмашы яна ўпершыню, і ёй вельмі спадабалася арганізацыя свята, уразіў майстар-клас мастакоў, а найбольшыя эмоцыі яна атрымала, калі пісала карціну. "Усё ў працэсе думала, – казала яна. – Дагэтуль не верыла, што такое цікавае свята праходзіць у суседнім раёне”. 
Нашай увазе былі прадстаўлены работы выпускнікоў дзіцячай школы мастацтваў, а таксама Галіны Каламыцкай, Сцяпана Чудакоўскага, Алены Шыдлоўскай, Мечыслава Саўко, Івана Грушэўскага, Галіны Васілеўскай, Аляксандра Бубенкова. Марыя Іванаўна Крэчка прадставіла калекцыю вышываных карцін. Побач размясціліся выстава малюнкаў "Война и мир глазами детей”, лепшыя працы мінулага года з рэгіянальнага пленэр-конкурса "Симфония величия Беловежской пущи”. 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 
Шырока былі прадстаўлены карціны майстроў народнай творчасці і мастакоў народнага аб’яднання "Гродзенскі каларыт”. Найперш мяне ўразіла карціна, напісаная  Зояй Сярко. Жывапіс у жыцці гэтай мастачкі займае пачэснае месца ўжо каля 27 гадоў. Яна піша карціны не толькі сабе на задавальненне, але і па заяўках. Мастак аб’яднання Сяргей Віктаравіч Еўдакімаў піша карціны каля 37 гадоў. Ён з’яўляецца адным з заснавальнікаў аб’яднання, якое пачало сваё існаванне ў 1978 годзе. У той час аб’яднанне налічвала 8 чалавек, а ўжо ў 1992 годзе яно атрымала назву "Гродзенскі каларыт” і налічвала 80 мастакоў. Цяпер у гэтым аб’яднанні ўжо амаль 200 майстроў. Яны цесна кантактуюць з народнымі мастакамі Польшчы, Літвы, Латвіі, абменьваюцца вопытам. Мастакі ўпершыню не толькі на Свіслацкім кірмашы, але і ў горадзе, які вельмі спадабаўся сваёй гасціннасцю і чысцінёй.

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 
В. В. Цыганеч, аўтар праекта "Адраджэнне і захаванне культурнай і гістарычнай спадчыны гарадоў Гродна і Даўгаўпілс”, кіраўнік "Сядзібы талентаў”: "Я аб’ездзіла паўсвету. Бачыла шмат фестываляў і кірмашоў. Але Свіслацкі адрозніваецца перш за ўсё своеасаблівым мясцовым каларытам. Прыемна бачыць працы вашых мастакоў. Асабліва шмат тут дзіцячых работ. Гэта радуе. Здзівілі сваім талентам артысты "Памфлета” з яўрэйскай карчмой. Спадабаліся людзі. Тактоўныя, добрыя, гасцінныя, удзячныя. Кажу так, таму што я знаходжуся ў Свіслачы з камандай рэзчыкаў з 20 жніўня”. 
Вельмі цікавае шоу-канцэрт "Вечар магіі” прадставілі нам ілюзіяністы Васіль Турноў і Кірыл Швец, шоу-балет "Айсберг”. Усё было не проста смешна і забаўляльна, але і магічна зачаравальна. 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 

Прыемныя ўражанні засталіся ў гледачоў пасля спектакля Палескага драматычнага тэатра г. Пінска па п’есе А. Дударава "Чорная пані Нясвіжа” (гісторыя кахання Барбары Радзівіл і польскага караля Жыгімонта Аўгуста). Прафесіяналізм і майстэрства акцёраў узрушылі самых заядлых тэатралаў. 
Свіслацкі кірмаш кожны раз здзіўляе жыхароў горада і сваіх гасцей чымсьці новым і незвычайным. Вось і на гэты раз не абышлося без прыемнага сюрпрызу. Арганізатары свята парадавалі ўсіх, хто прыйшоў ці прыехаў у Свіслач: урачыста, з перарэзваннем чырвонай стужачкі быў адкрыты сквер "Ад мінулага да сучаснасці”. Зрабіў гэта старшыня райвыканкама У. С. Анішчык у прысутнасці графа і графіні Тышкевічаў. Усе пачулі цікавы расказ прыгажуні Німфы аб паходжанні Свіслачы, а таксама змаглі асабіста пераканацца ў тым, што легенда ўсё ж існавала, ды і ўзнікла вельмі даўно. А цяпер яна застыла ў драўляных скульптурах-вобразах. Вось стаіць старац. Ён уважліва глядзіць на Ізяслава і Багумілу. Трохі паводдаль – народ. Тут жа мудрая сава, зубр-асілак і вялізны камень з адбіткам далоні яцвяжскага бога. Дапаўняе гэтую карціну прыгожая панарама Белавежскай пушчы, па-майстэрску створаная мясцовымі мастакамі. Трэба заўважыць, што на працягу ўсяго свята прыходзілі ў гэты новы сквер дарослыя і дзеці. Фатаграфаваліся, хто ўсёй сям’ёй, хто парамі, хто і па аднаму. Моладзь аблюбавала ў скверы лаўку прымірэння. Прысаджваліся, размаўлялі, адпачывалі. 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу
 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 
Зазірнулі госці кірмашу і на пляцоўку "Здароўе”, дзе ўсталяваны сучасныя спартыўныя трэнажоры. Мяркую, усе жадаючыя цяпер пасябруюць са спортам і па меры сіл будуць весці здаровы лад жыцця. Увесь дзень на гэтай пляцоўцы было шматлюдна. Трэнажоры прыйшліся даспадобы і падлеткам, і маладым людзям, і нават тым, хто мае сталы ўзрост. Зараз будзе дзе вабіць вольны час свіслачанам. Не пуставала і лаўка прабачэння, усталяваная ў куточку сквера. Увесь дзень хто-небудзь сядзеў на ёй. У асноўным сямейныя пары. Чаму б не зрабіць хоць бы маленькі перапынак? Кірмаш толькі пачаў набіраць свой размах. Сюрпрызы яшчэ наперадзе. З радасцю новых сустрэч, новых адкрыццяў. 
Хто на кірмашы заўсёды ў самым цэнтры ўвагі? Зразумелая справа, што народныя майстры. На Свіслацкі кірмаш, як і ў даўнія часы, яны з’ехаліся са шматлікіх куточкаў Беларусі, пераважна  Гродзеншчыны і Брэстчыны, былі майстры з Віцебшчыны, а таксама з Польшчы, каб прадставіць свае дзівосныя вырабы, здзівіць імі і прапанаваць набыць што-небудзь для дома, для гаспадаркі, ці проста як сувенір. Нямала ў нас і сваіх рамеснікаў, якія могуць паспаборнічаць з майстрамі-прафесіяналамі. 
Н. В. Марынава, дырэктар тэлеканала "Беларусь 2”: "Я ўпершыню ў вашым горадзе. Утульны, чысты. Усё радуе вока. Людзі ветлівыя, добразычлівыя. Адчуванне ад кірмашу выдатнае. Тут убачыла сапраўдных самабытных майстроў гістарычнай спадчыны, іх унікальныя работы. Хочацца, каб ваш кірмаш год ад году рос і набіраў моц”.
Сярод майстроў знаёмыя твары. А ёсць і такія, што ўпершыню вырашылі паказаць свае здольнасці і прынеслі на продаж вырабы, зробленыя сваімі рукамі. Вось, напрыклад, свіслачанка Сцефаніда Лапош прапанавала прыгожыя вырабы з жалудоў, шышак, "срэбныя” вазы, кветкі-ружы, зробленыя з паперы. Ларыса Салавей і Данута Сікор таксама ўпершыню выставілі свае вырабы. Нельга было не захапіцца тымі цудамі, якія стварылі іх рукі. Адны толькі лялькі-шкатулкі чаго каштуюць. Такую нязвыклую ляльку, у якую добра хаваць упрыгожванні, можна купіць не толькі для маленькай дзяўчынкі, а і для больш дарослай. 
Былі, вядома, і майстры, якія штогод цешаць гасцей кірмаша вырабамі з саломкі (І. Фунт),  керамікі (Р. Дзямянчык). Вязаныя лялькі прапаноўвала Ж. Сыраежка, прыгожыя лялькі-абярэгі прадставілі гасцям свята Н. Галась і З. Радзівонік. А грынкаўскія майстрыхі-весялухі не толькі гандлявалі сваімі вырабамі, але і частавалі смачнай гарбатай з варэннем. 
Больш за дваццаць самабытных майстроў прадставіла аб’яднанне "Гарадзенскі каларыт”. Чаго толькі ні прывезлі гэтыя таленавітыя людзі. Вочы разбягаліся, гледзячы на тое хараство: вырабы з лазы, скуры, тэкстылю, вышыўка, разьба па дрэву, цудоўныя карціны. У кожнага майстра свая непаўторная манера выканання. Проста дзіўна, якія надзвычай прыгожыя вырабы можна зрабіць сваімі рукамі! Адных толькі бранзалеткаў было такое мноства, што вочы разбягаліся, а яшчэ цудоўныя дамскія сумачкі, вокладкі для пашпарта і іншых дакументаў, кашалькі і шмат чаго іншага. Вельмі прыгожыя вырабы з дрэва, з натуральных каменьчыкаў, лазы, а таксама вышыўка, карункі, бісерапляценне, самаробнае мыла. Усё гэта вабіла вока пакупнікоў, цешыла і дарослых, і дзяцей. Шмат кухонных прылад, вырабленых з дрэва, гліны прывезлі майстры са Слоніма, Зэльвы, Ваўкавыска, Мастоў, Бераставіцы, Баранавічаў, Брэста, Пружан.
Вялікая чарга дзяцей выстраілася каля майстрыхі з Пружан Н. Кунецкай, якая не толькі пацешыла сваімі вырабамі, але яшчэ і рабіла ўсім жадаючым невялічкія малюнкі на тварах. Падставіць свае шчочкі выявілі жаданне амаль усе дзеці, якія прыйшлі на свята, таму работы для майстрыхі хапіла. А дзяўчынкі і хлопчыкі фарсілі з кветачкамі, матылькамі, лісточкамі, ягадкамі на шчочках і былі вельмі задаволеныя. 
Цудоўныя вырабы прывезлі майстры з Польшчы М. Крэўчык, Г. Маркевіч, Х. Рэйент, З. Закшэўскі, Э. Курыла, Т. Кердэлевіч і Н. Ефімюк. Вышыўка двайным крыжыкам, вырабы з гліны, дрэва, лавандавыя падушачкі, вырабы з войлака, прыгожыя шалі, брошкі і шмат чаго іншага. Многія з іх ужо бывалі на нашым кірмашы, а некаторыя завіталі ўпершыню і шчыра здзіўляліся, з якім размахам ён праводзіцца, і наогул, які прыгожы ў нас горад і якія гасцінныя людзі. 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу


Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу


Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

   

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 
Тое ж самае гаварылі і іншыя госці. Асабліва адзначалі дабразычлівасць і радушша свіслачан. 
Шумна і весела было каля яўрэйскай карчмы. Тут баль правілі Ёзі і Сара Гольцманы (Т. Саляхава і Т. Форыс) з дзецьмі (А. Лукша, У. Ванюкевіч і К. Паўлючэнка). Ёзі іграў на скрыпачцы, акардэоне, а ўжо як спяваў, як спяваў! Што тут казаць: зорка, яна зорка і ёсць! Дзеці танцавалі, а Сара з такім захапленнем расказвала пра сваю сям’ю, так расхвальвала мужа, што мужчынам-гледачам, напэўна, было трошкі завідна. А колькі тут было жартаў! Людзі спяшаліся ў карчму "Пад арлом” не толькі падсілкавацца, але і паглядзець на артыстаў і атрымаць асалоду ад іх высокага майстэрства.

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

 
Дзякуючы творчым калектывам тэлеканала "Беларусь 2” і тэлерадыёкампаніі "Гродна” ўвечары ў свіслачан і гасцей свята, якія наведалі галоўную пляцоўку, адкрылася другое дыханне. Упершыню на Свіслацкім кірмашы адбылася прэзентацыя тэлеканала "Беларусь 2”. Свіслачане весела бавілі час з зоркамі беларускай эстрады Вольгай Жураўлёвай, Наталляй Тамела, братамі Рустамам і Равілям Насыравымі, тэлевядучымі Дзмітрыям Карасём і Ільёй Конанавым. А прадстаўнікі тэлерадыёкампаніі "Гродна” Надзея Кімяжук і Яўгеній Дудко арганізавалі для ўдзельнікаў свята конкурсы і дыскатэку "Ретро-пати”.

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 

Сюрпрызы і дзівосы  Свіслацкага кірмашу

 


Падрыхтавалі Алена КЕДЗІК, Людміла БАЛЫШ, Вольга БОТВІЧ, 
Валянціна ХАМЧУК і Ядвіга КОБРЫНЕЦ.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА, Вольгі БУБЕНЧЫК, Ігара БАЯРКІНА.

Предыдущая статья

На контроле вопросы торговли и питания