banner

Барэц узяў «серабро», валейбалісты – «бронзу»

12 Марта’15
1254
У 45-м міжнародным турніры па вольнай барацьбе, які прайшоў у Мінску 6–7 сакавіка на прызы трохразовага алімпійскага чэмпіёна А. В. Мядзведзя, былы выхаванец Свіслацкай СДзЮШАР Аляксандр Гуштын у вагавай катэгорыі 86 кг заняў другое месца. 
За выхад у фінал яму давялося спаборнічаць з прадстаўнікамі Украіны, Узбекістана і Казахстана, над якімі Аляксандр атрымаў перамогу. А вось расійскі спартсмен, чэмпіён свету А. Садулаеў аказаўся ў схватцы мацнейшым за нашага земляка. У саперніка залаты медаль.     
***
4–6 сакавіка ў Гродне адбылося першынство вобласці па валейболе сярод юнакоў 1999 года нараджэння і маладзей. Каманда Свіслацкага раёна ў складзе Кірыла Сухоцкага, Аляксея Васіленкі, Паўла Нехайчука, Дзмітрыя Бажка, Максіма Матусевіча, Валерыя Чыжыкава, Мікіты Шыманчука, Івана Скепкі і Максіма Фалькоўскага заняла трэцяе месца. Пераможцай стала каманда з абласнога цэнтра, на другім месцы валейбалісты з Гродзенскага раёна. 
***
У першынстве вобласці па валейболе сярод дзяўчат 1999–2000 гадоў нараджэння нашы валейбалісткі сталі трэцімі. За раён гулялі Маргарыта Жук, Маргарыта Маркевіч, Злата Неміровіч, Ульяна Фалькоўская, Дар’я Градава, Марыя Камінская і Аляксандра Журавель.

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Дождались солдата