banner

Прыходзь, вясна жаданая!

25 Февраля’15
3161
У мінулую нядзелю ў Свіслачы адбылося свята Масленіцы. З гуляннем, спаборніцтвамі, атракцыёнамі і, вядома ж, з блінамі.  Іх было столькі, што проста вочы разбягаліся. З мёдам, варэннем, маслам, ікрою,  рыбай, мясам, капустай… Пах ад бліноў лунаў над плошчаю такі, што дух займала.

 

 

Прыходзь, вясна жаданая!

 

 

 Распачалося свята песнямі народнага калектыву "Крынічанька”. Артысты спявалі развітальную песню зіме і запрашалі ў госці вясну. І вось яны, дзве прыгажуні, сустрэліся, каб сказаць адна адной "Да пабачэння!”. Перадала Зіма Вясне скарбонку з «залатым» зернем, пажадала сястрыцы шчаслівых радасных дзён і, махнуўшы на развітанне рукою, знікла з вачэй. 

І вось ужо гарыць агнём пудзіла. Канец зіме, вясна на парозе! 
Ізноў гучаць вясёлыя песні, гаспадыня свята запрашае свіслачан і гасцей горада паўдзельнічаць у розных конкурсах, гульнях, атракцыёнах.

 

Прыходзь, вясна жаданая!

 

Каля кожнай пляцоўкі было шматлюдна. Ладзіліся розныя гульні, працаваў "калодзеж шчасця”. Можна было набыць цукровую вату, поп-корн, рознакаляровыя паветраныя шары, іншыя цацкі. Дарослым таксама было дзе пацешыць душу. Мужчын чакаў конкурс лесарубаў, высокі слуп, цікавыя гульні, латарэя. Можна было набыць розныя прыгожыя вырабы ў майстрых раённага Дома рамёстваў Аксаны Васілька, Ірыны Фунт, Жаны Сыраежка. Але, бадай, найбольш людзей вабіў да сябе святочны гандаль блінамі. А ладзілі яго майстры-кулінары розных устаноў раёна. Мала таго, што бліноў разнастайных было мноства, дык яшчэ і піражкі, аладкі, беларуская бабка і розныя цуды з цеста, мяса, агародніны… 

 

 

Прыходзь, вясна жаданая! 

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая! 

 

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая! 

 

Прыходзь, вясна жаданая!


 

У выніку першае месца за кулінарнае майстэрства атрымала школа мастацтваў, другое – УЗ "Свіслацкая ЦРБ”, а трэцяе падзялілі паміж сабою СШ № 3 і дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Свіслач.  
Шмат жадаючых было ўзабрацца на высокі слуп з прызамі. Самымі дасціпнымі аказаліся хлопцы-падлеткі В. Райкоўскі і Н. Гуштын. Ім і дасталіся прызы.

 

Прыходзь, вясна жаданая! 

Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!


Цікавыя гульні ладзілі грынкаўскія артысты тэатра гульні "Карагод”. Усюды гучалі жарты, вясёлы смех, і разам з усімі смяялася ў небе сонейка, такое па-веснавому цёплае і ласкавае.  

 

Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

 

 Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

 Прыходзь, вясна жаданая!

 

 Прыходзь, вясна жаданая!

 

Так святкавалася Масленіца ў Свіслачы, свята заканчэння зімы і прыходу вясны. 
Застаецца толькі шчыра падзякаваць работнікам раённага Дома культуры, якія падрыхтавалі святочную праграму і падарылі столькі радасных і незабыўных хвілін.  

Ядвіга КОБРЫНЕЦ.
Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Самый «мужественный» праздник в году