banner

Гасцінная Свіслаччына запрашае ўсіх жадаючых на III абласны экалагічны фестываль «Гамоняць пушчы беларускія…», які адбудзецца 25–27 верасня 2014 г. у г. Свіслач.

26 Сентября’14
2300
Гасцінная Свіслаччына запрашае ўсіх жадаючых  на III абласны экалагічны фестываль  «Гамоняць пушчы беларускія…»,  які адбудзецца 25–27 верасня 2014 г. у г. Свіслач.Гамоняць пушчы і пяюць,
Сяброў сабралася багата!
Мы рады ўсіх вітаць гасцей! 
Нас аб’яднала леса свята.

Праграма фестывалю

25 верасня – Экалагічны злёт «Установа адукацыі як цэнтр экалагічнай культуры».
26 верасня – Кантактна-кааперацыйная біржа для прадпрымальнікаў еўрарэгіёна «Белавежская пушча».
27 верасня
11.40 – Плац-канцэрт духавога аркестра Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС (гарадская плошча).
12.10 – Тэатралізаванае шэсце ў парк.
12.45 – Урачыстае адкрыццё свята.
14.00–18.00 – Запрашаюць фестывальныя пляцоўкі:
«Дрэва творчасці» 
выступленне калектываў аматарскага мастацтва Гродзеншчыны, Брэстчыны і Рэспублікі Польша.
«Экалагічная»
фотавыстава, выставы: інфармацыйная «Па старонках Чырвонай кнігі Свіслаччыны», вырабаў з прыроднага матэрыялу школ раёна, дэфіле «Экамода», дог-шоу «Фасончык»;  майстар-класы: выцінанка, квілінг, бодзі-арт і інш.; конкурсы і гульнёвыя праграмы.
«Гасцінная леснічоўка»
прафесійны конкурс лесарубаў, паказальныя выступленні чэмпіёнаў рэспубліканскіх спаборніцтваў, сярэбраных прызёраў абласных спаборніцтваў вальшчыкаў лесу – Мечыслава Гірэня, Эдуарда Піваварчыка.
«Паляўнічая»
частаванне шурпой, выстава паляўнічых трафеяў, паляўнічыя забавы і байкі.
«Аздараўленчая»
спаборніцтвы і спартыўныя гульні: стрытбол, бадмінтон, дартс, тэніс і інш.
«Кантрактовая ярмарка»
выстава-продаж вырабаў з дрэва, святочны гандаль мёдам, дэкаратыўнымі раслінамі.
«Пушчанскія падворкі»
народная творчасць Свіслаччыны і Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
«Горад майстроў»
выстава-продаж вырабаў народных майстроў, майстар-класы: саломапляценне, лозапляценне, вырабы з гліны.
«Пушчанскі гасцінец»
агляд-конкурс паміж арганізацыямі раёна: выстава-дэгустацыя страў з дароў прыроды, лясных трафеяў, вырабаў з прыродных матэрыялаў.
19.00–19.30 – Выступленне дзяржаўнага ансамбля «Песняры».
22.00 – Праекцыйнае водна-феерычнае шоу.
19.30–23.00 – Танцавальна-забаўляльная праграма. 
Сапраўдным упрыгожваннем фестывалю будуць Гродзенскі заапарк і «Гродзенскі маёнтак «Каробчыцы».
На працягу свята будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны, аграсядзібы Гродзеншчыны, траса горна-пешаходнага турызму і гандлёвыя кропкі. 
Аргкамітэт фестывалю мае права ўносіць змены ў праграму.

Предыдущая статья

Изыски от повара в погонах