banner

Грыбны чэмпіянат-2014

15 Мая’14
1343
Грыбны чэмпіянат-2014Паважаюць грыбы за мяжой. Напрыклад, у Турцыі перавагу аддаюць белым. Іх збіраюць усяго адзін раз у год, а потым ладзяць вялікае свята ў гонар любімых грыбоў з багатым сталом, песнямі i танцамi.
Латвійскія грыбнікі могуць пахваліцца турнірамі па начным зборы грыбоў.
Англічане прызнаюць толькі шампіньёны. У Фінляндыі, Аўстрыі ды Германіі аддаюць перавагу белым i лісічкам, але збираць ix там можна толькі ў дазволеных месцах. Французы вельмі любяць труфелі, якiя называюць чорнымі брыльянтамі.
А ў нас у Грынках любяць проста хадзіць па грыбы, каб адвесці душу, пагаманіць з лесам. А яшчэ паспаборнічаць з галасістымі птушкамі ў спевах ды нахадзіцца да болю ў нагах...
Якія ж смачныя смажаныя з кропам i яйкамі лісічкі! Ну а як абысці стройныя сыраежкі!
Смачнейшага за грыбны суп ніякага не бывае. Вялікая удача, калі напаткаеш баран-грыб, ды, калі кілаграмаў шэсць. Будуць найсмачнейшыя грыбныя катлеткі. Крамяныя падбярозавікі, яркія падасінавікі, стройныя "курачкі”...
I усё ж такі грыбнік без баравіка, што салдат без медаля...
I xiбa, нахадзіўшыся некалькі гадзін запар па лясных сцежках, нясучы паўнюткія, што "адрываюць” pyкi, кошыкі грыбоў, мы не вартыя цудоўнага свята?! Вядома, вартыя!
А раз так, запрашаем ycix сапраўдных грыбнікоў на грыбное свята – "Грыбны чэмпіянат-2014”, якое плануем ладзіць у канцы верасня бягучага года.
Да ўдзелу ў iм запрашаем сямейныя каманды не меней за чатыры чалавекі. Вас чакаюць наступныя конкурсы.
- "Поўны кошык” – на большую колькасць грыбоў за пэўны час (у кілаграмах).
"Грыбное acapцi” – на большую колькасць  грыбоў.
"Дзіва-грыб” – цікавая знаходка.
"Усе смакі лесу ў грыбных далікатэсах” – кулінарны.
"Па грыбы мы ідзём” –  творчы.
Арганізатары конкурсу вельмі пастараюцца, каб праграма свята была цікавай i разнастайнай. А пераможцаў, вядома, чакаюць падарункі.
А пакуль мы будзем рыхтавацца да свята, запрашаем вас сумесна з рэдакцыяй "Свіслацкай газеты” паўдзельнічаць у кулінарным конкурсе "Усе смакі лесу ў грыбных далікатэсах”. Дасылайце свае сямейныя рэцэпты з фатаграфіямі фірменных страў. I перамагайце!
Сачыце за інфармацыяй. А мы спадзяёмся сустрэцца з вaмi на "Грыбным чэмпіянаце-2014” у Грынках.
Марыя САМАЛЕВІЧ, дырэктар Грынкаўскага СДК.

Предыдущая статья

Сеем гречиху