banner

Масленка, масленка... Бывай, зіма красненька!

06 Марта’14
2694
Вось і адбыла зіма свой тэрмін. Хоць і не была вельмі сцюдзёнай, не палохала нас лютымі марозамі, а ўсё ж доўгай здалася, бо сонейка дарыла свае праменьчыкі не так часта, часцей снег церушыў ці дождж паліваў. І вось прыйшоў сакавік. І нават першыя веснавыя кветачкі падснежнікі ўжо выбіліся з-пад зямлі, паказваючы свае белыя галоўкі.
З даўніх часоў у такую пару людзі вясну віталі, песні спявалі, жаўранкаў ляпілі, карагоды вадзілі. Бо вясна заўсёды такая доўгачаканая, такая жаданая. 
У мінулую нядзельку ў Свіслачы віталі вясну-красну і пашанаю праводзілі зіму. 
Свята Масленку ладзілі, як заўсёды, работнікі раённага Дома культуры. Падрыхтаваліся, як мае быць, і ўсім, хто прыйшоў на свята, было на што паглядзець. І цікава было, і весела, і блінцоў смажаных было ўдосталь, толькі еш, не лянуйся – і з маслам, і з мёдам, і з варэннем, і са смятанкай. Пах ад іх распаўсюджваўся па ўсёй плошчы, на якой і адбывалася свята.
Перш-наперш усіх сабраных прывіталі дзве спраўныя кабеткі (Т. Вярбіцкая і М. Швяцова), якія і запрасілі ў госці маладзіцу Зіму і прыгажуню Вясну, каб адной сказаць "дзякуй” і "да пабачэння”, а другой – "прывітанне”. І вось яны сустрэліся, дзве сястрыцы, адна адной пакланіліся, і перадала Зіма Вясне зярняткі, якія зберагала, каб былі яны кінуты ў зямлю, каб прараслі і пацешылі добрым ураджаем улетку. 
Абняліся сёстры, развіталіся і ўзляцелі аж да неба іскры ад запаленага пудзіла Зімы, а вакол яго карагоды вадзіліся. Нічога ад таго пудзіла не засталося, адны галавешкі. Усё, бывай, зіма. 
У гонар вясны гучалі песні, ладзіліся гульні і для дарослых, і для дзяцей. 

Масленка, масленка...  Бывай, зіма  красненька!

 

Масленка, масленка...  Бывай, зіма  красненька!

 

 

 

Масленка, масленка...  Бывай, зіма  красненька!

 

Масленка, масленка...  Бывай, зіма  красненька!

 

 


Прыехалі на свята добрыя гаспадары з Карэвічаў Яніна і Рышард Козюкі, і не проста так, а на залатой карэце завіталі ў Свіслач. А прысмакаў навезлі! Адны блінцы і гарбата з зёлкамі так нос казыталі, што чарга за імі была бясконцая. А на залатой карэце маглі праехацца ўсе жадаючыя, і ад іх проста адбою не было. Дзіва што, у царскай карэце ды па Свіслачы!
Марыя Самалевіч з Грынок прывезла свае гульні, вось дзе было весела і пацешна! Толькі і паспявалі гульцы прызы за перамогу забіраць.
Як заўсёды, вабіў да сябе мужчын і юнакоў высокі слуп, залезці на які было не так проста. Але ж свіслацкія хлопцы да ўсяго здатныя. Не прайшла і хвілінка, як першы быў ужо наверсе і пераможна памахаў адтуль рукою. А за ім другі, трэці. 
Там жа можна было купіць і гарачых блінцоў, якія выпякаліся рукамі работнікаў культуры.
На другой пляцоўцы спаборнічалі мужчыны-"лесарубы”. Трэба было перапілаваць бервяно і зрабіць гэта як мага хутчэй. Вось і стараліся адзін перад адным. І без прызоў ніхто не застаўся. 
Дзеткам таксама знайшлася справа. Для іх пасярод плошчы стаяў "калодзеж шчасця”. Варта было закінуць у яго вуду, як на кручок лавілася прыгожая цацка. Вось радасці было малым!

Масленка, масленка...  Бывай, зіма  красненька!

 

Масленка, масленка...  Бывай, зіма  красненька!

 

Масленка, масленка...  Бывай, зіма  красненька!

 

 

Масленка, масленка...  Бывай, зіма  красненька!

 


Прыйшлі на свята майстры з Дому народных рамёстваў і Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Проста нельга было не здзіўляцца, да чаго ж спраўныя рукі ў нашых людзей, да чаго ж таленавітыя яны. 
А якая ж забава без цыганоў! Яны таксама не забыліся завітаць на свята ды мядзведзя з сабой прывялі. Варажылі ўсім жадаючым, лёс прадказвалі, а для большай весялосці Мішка танцаваў ды прытопваў. Вось радасці было, асабліва дзеткам. 
У той дзень усім было весела, працавалі гандлёвыя кропкі, гучала музыка, спевы, ладзіліся скокі. Такім і павінна быць свята, якое вітае прыход  вясны.
Ядвіга КОБРЫНЕЦ.
Грыгорый ШЫРАЕЎ (фота).

Предыдущая статья

Деревня моя, деревянная, дальняя…