Загадчыца клуба А. Ю. Чмак, музычны кіраўнік А. А. Скібіцкая і ўдзельнікі гуртка "Вясёлыя ноткі” стварылі добразычлівую атмасферу на машынным двары УСП "Саўгас "Вердамічы”. Уважліва, з вялікім задавальненнем слухалі канцэрт камбайнеры, трактарысты, вадзіцелі, слесары і ўсе, хто ў адказнасці за своечасовы збор бясцэннага дару, без якога нельга ўявіць жыццё. У канцэртнай праграме прагучалі цудоўныя песні, вершы, прыпеўкі, самыя шчырыя словы-пажаданні поспехаў і перамог у нялёгкай, але такой пачэснай працы.
З добрым настроем адправіліся хлебаробы ў поле ў той дзень.
Мы жывём адным клопатам разам з удзельнікамі жніва: каб працвітала і прыгажэла наша вёска, каб духмяны хлебны бохан быў на кожным стале, у кожнай хаце! А з сэрца просяцца словы ўдзячнасці ўсім, хто жыве дзеля ажыццяўлення гэтай мэты:
Паклон рукам,
што смачны хлеб даюць!
Усім, хто недаеў і недаспаў…
Працаўнікам, што колас
кожны берагуць,
Каб гора і нястач
ніхто не знаў…

Наталля СКІБІЦКАЯ,
удзельніца гуртка «Вясёлыя ноткі»,
в. Вердамічы
удзельніца гуртка «Вясёлыя ноткі»,
в. Вердамічы