banner

Агонь знішчыў

17 Июля’13
1191
З пачатку года ў раёне зарэгістраваны 9 пажараў,  і ўсе ў жылым сектары. Апошні здарыўся ў мінулую суботу вечарам у в. Нязбодзічы. Агонь поўнасцю знішчыў драўляную гаспадарчую прыбудоўку. Прычына ўзгарання высвятляецца, сярод  разглядаемых версій – падпал.
Работнікі Свіслацкага РАНС заклікаюць насельніцтва раёна быць пільнымі з агнём у пажарна-небяспечны перыяд, захоўваць правілы пажарнай бяспекі ў быце, на працоўных месцах і ў зонах адпачынку.
Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Над Свіслаччу было зарыва