banner

Спартыўныя навіны

05 Мая’13
1414
Валейбол. На першынстве па валейболе ў Віцебску сярод юнакоў 1997-1998 гадоў нараджэння каманда Гродзенскай вобласці заняла другое месца. У складзе яе выступіў выхаванец Свіслацкай СДзЮШАР Павел Балюк.
* * *
У занальных спаборніцтвах па валейболе ў рамках абласной спартакіяды "Каласок” для дзяцей і падлеткаў аграгарадкоў і сельскіх населеных пунктаў, арганізаванай у Ваўкавыску, прымалі ўдзел нашы спартсмены. Каманда юнакоў заваявала другое месца ў сваёй падгрупе, каманда дзяўчат – першае,  абыйшоўшы валейбалістак Ваўкавыскага, Зэльвенскага і Воранаўскага раёнаў. Дзяўчаты прадставяць Свіслаччыну ў фінальных спаборніцтвах у Лідзе.
* * *
Чарговая матчавая сустрэча чэмпіянату Гродзенскай вобласці па валейболе сярод жаночых каманд першай лігі, якая праходзіла на базе Поразаўскай СШ, прынесла поспех свіслацкім валейбалісткам. Яны абыгралі каманду Ашмянскага раёна з лікам 3:0.
* * *
Вольная барацьба. У першынстве Рэспублікі Беларусь па вольнай барацьбе сярод спартыўных школ, якое прайшло ў Брэсце, удзельнічалі свіслацкія юнакі і дзяўчаты 1998-1999 гадоў нараджэння. У асабістым заліку ў вагавай катэгорыі 85 кг "бронзавым” прызёрам стаў Андрэй Смалей. "Сярэбраным” прызёрам у вагавай катэгорыі 52 кг са спаборніцтваў вярнулася Таццяна Навошчык.
Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Павага да чалавека працы