banner

Конкурс газет

05 Апреля’13
1235
На Свіслаччыне сярод прадпрыемстваў і арганізацый раёна аб’яўлены  конкурс на лепшае друкаванае выданне. Такім чынам яго арганізатары плануюць удасканаліць інфармацыйна-выдавецкую дзейнасць у працоўных калектывах. Згодна з умовамі конкурсу ўдзельнікі штоквартальна павінны прадастаўляць свае выданні, а імі могуць быць як газеты, так і інфармацыйныя веснікі, дайджэсты, у аддзел ідэалагічнай работы райвыканкама. У канцы года камісія, якую ўзначальвае намеснік старшыні райвыканкама В. А. Суботка, падвядзе вынікі і вызначыць пераможцаў конкурсу.  Пры ацэнцы выданняў абавязкова будуць улічвацца актуальнасць і аператыўнасць падачы публікуемага матэрыялу, разнастайнасць літаратурных жанраў, афармленне і камп’ютарная вёрстка.
Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў пачатку наступнага года на выніковым пасяджэнні раённага каардынацыйнага савета па ідэалагічнай рабоце.
Елена КЕДИК.

Предыдущая статья

Хан + Ханок + Хонева = = Хоневичи