
Сур’ёзнымі сапернікамі для ўдзельнікаў спаборніцтваў сталі пагранічнікі. Сваё майстэрства прадэманстравалі тэнісісты АПС "Свіслач” Наталля Дудак і Ігар Шаблоўскі. Абыйшоўшы ўсіх сваіх сапернікаў, яны прынеслі пераможныя балы сваёй камандзе і адзначаны як лепшыя тэнісісты спаборніцтваў. За гэта аматары малой ракеткі ўзнагароджаны граматамі аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму райвыканкама і грашовымі прэміямі раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
У выніку каманда АПС "Свіслач” заваявала першае месца, яна ўдастоена граматы і грашовай прэміі.
Уступілі камандзе-пераможцы тэнісісты СШ № 3 г. Свіслач і занялі другое агульнакаманднае месца. З невялікім адрывам ад "сярэбраных” прызёраў на трэцім месцы спартсмены ААТ "Акр-Агра”.
Падзяку за дапамогу ў судзействе і правядзенні спаборніцтваў па настольным тэнісе раённы фізкультурна-спартыўны клуб выказвае А. І. Сухоцкай і яе выхаванцам.
Алена КЕДІК.