banner

Раённыя будні

09 Января’13
1525
Торговля.
Перед рождественскими и новогодними праздниками после ремонта открылся магазин «Родны кут» (бывший «Ивушка»). В магазине полностью заменены торговое и холодильное оборудование, на приобретение которых было затрачено более 173 миллионов рублей. Ремонтные работы обошлись в 166 миллионов.
Изменился интерьер, имеется богатый ассортимент товаров. За последние семь дней декабря товарооборот составил 26,1 миллиона рублей, за первую неделю 2013-го – 49,5 миллиона.

КОНЦЕРТ.
 Рождественский концерт «Калядная зорка нам свеціць» состоялся в районном Доме культуры. Народные коллективы «Крынічанька» и «Сузор’е» славили рождение Христа  песнями, стихами. Со сцены звучали композиции в исполнении давно полюбившихся зрителям солистов, вокальных групп, дуэтов. В зале царила праздничная, светлая атмосфера, зрители тепло принимали каждый номер, поддерживали артистов громкими аплодисментами.

Благотворительность.
 В канун новогодних праздников с благотворительной миссией многодетную семью Гуторов из деревни Ковали посетили председатель районной организации Белорусского Общества Красного Креста С. Н. Пашкевич и индивидуальный предприниматель из Гродно, которые привезли детям витамины, фрукты, компьютерный монитор и тренажер для реабилитации ребенка с ограниченными возможностями.
 
Аздараўленне.
 На працягу сямі дзён падчас зімовых канікул 95 вучняў школ раёна паляпшалі здароўе і бавілі вольны час у дзіцячых аздараўленчых лагерах з дзённым прабываннем. На гэты раз рабят прымалі Дварчанскі (20) і Дабравольскі ДС СШ (21), СШ № 3 г. Свіслач (54), лагер якой наведвалі выхаванцы з трох гарадскіх школ. Як заўсёды, лагерная змена для дзяцей выдалася насычанай на мерапрыемствы як забаўляльнага характару, так і спартыўнай накіраванасці. Дзеці атрымлівалі трохразовае харчаванне, рацыёнам прадугледжваліся сокі, фрукты, садавіна, малочныя прадукты. Бацькоўскі ўзнос у залежнасці ад узросту дзіцяці склаў ад 40 000 да 50 000 рублёў.

Экалагічнае выхаванне.
 Сумесны конкурс "Экалогія. Чалавек. Будучае.” наладзілі вучні трэцяй гарадской школы з рабятамі Гудзевіцкай адукацыйнай установы Мастоўскага раёна. Пачалося мерапрыемства з наведвання свіслацкімі вучнямі выставы Гудзевіцкага музея "Ткацтва Гудзевіцкага рэгіёну: традыцыі і сучаснасць”. Затым рабят чакалі конкурсы на экалагічную тэматыку (прэзентацыя каманд, віктарына, конкурс экалагічнай моды "Чысты свет”, сцэнічныя прадстаўленні).
Нашы рабяты ў конкурсе аказаліся мацнейшымі. Яны і былі ўзнагароджаны  Дыпломам пераможцы.

Конкурсы.
 Аддзел адукацыі райвыканкама падвёў вынікі конкурсу на лепшае навагодняе афармленне сярод дашкольных, агульнаадукацыйных і дадатковых устаноў адукацыі, у якім прыняло ўдзел 25 аб’ектаў.  
Усе ўмовы конкурсу, а гэта адзінства стылю, творчы падыход, фантазію,  вытрымала гімназія № 1 імя К. Каліноўскага г. Свіслач, яна і аб’яўлена пераможцай. Астатнія ўдзельнікі конкурсу адзначаны граматамі ў намінацыях "Лепшы хол”, "Лепшы пакой адпачынку”,  "Суцэльнасць навагодняга акенца”, "Лепшая навагодняя кампазіцыя з ільду”, "Лепшая навагодняя тэрыторыя” і іншых.  

АЛІМПІЯДЫ.
 
14 студзеня распачнецца абласны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які будзе доўжыцца чатыры дні. Сёлета свае веды па школьных прадметах прадэманструе 21 вучань раёна. Дарэчы, у мінулым годзе гонар Свіслаччыны адстойвала 26 чалавек. Пажадаем рабятам поспехаў і высокіх узнагарод.

На калядную сустрэчу ва Ўкраіну.
 З 26 па 30 снежня 2012 года нашы валейбалісты Уладзіслаў Гарошчык,  Уладзіслаў Дульнеў (СШ № 3), Павел Балюк (СШ № 2) увайшлі ў склад зборнай Гродзенскай вобласці і прынялі ўдзел у Калядным Міжнародным турніры па валейболе сярод юнакоў 1996 года нараджэння і маладзей. Турнір прайшоў ва ўкраінскім горадзе Нецішынін. Каманда вобласці вярнулася са спаборніцтваў з трэцім агульнакамандным месцам. На першай прыступцы аказаліся валейбалісты з Харкава, на другой – з Хмяльніцкага.
Выпуск падрыхтавалі: Ларыса САМАРЫНА, Ядвіга КОБРЫНЕЦ, Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Детские души открыты навстречу Христу