У Пінску адбылося рэспубліканскае першынства сярод спартыўных школ Беларусі па вольнай барацьбе. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 43 каманды. Першае месца ў каманды СДзЮШАР № 7 г. Мінска, другое – у Свіслацкай СДзЮШАР і трэцяе – у СДзЮШАР г. Віцебска.
У асабістым заліку ў прызёрах аказаліся свіслачане Вадзім Жук (Грынкаўскі ДС СШ), Віталій Пясняк і Кірыл Балюк (СШ № 2), а таксама вучаніца Дабравольскага ДС СШ Кацярына Пічкоўская. Трэніравалі спартсменаў Р. Р. Яскулд, Д. А. Гончаў і М. М. Цунін.

Алена КЕДЗІК.