banner

Галасы гісторыі

27 Марта’12
2355

У фінальным раённым этапе VІІ абласнога краязнаўчага конкурсу “Галасы гісторыі”, які складаўся з бліц-апытання, конкурсаў “Славутыя імёны Гродзеншчыны”, “Вандроўка: вайна 1812 года на зямлі маіх продкаў”, а таксама з прэзентацыі праектаў адраджэння гістарычных сядзіб Свіслаччыны, прынялі ўдзел 12 адукацыйных устаноў. Лепшыя веды на ўсіх этапах прадэманстравала каманда СШ № 2 імя М. Масонава г. Свіслач. За імі – ганаровае першае месца. На другой прыступцы вучні Поразаўскай СШ, на трэцяй – юныя гісторыкі СШ № 3 г. Свіслач.
Такім чынам, рабятам другой гарадской школы давялося адстойваць гонар раёна ў занальным туры конкурсу ў Ваўкавыску. Там яны сустрэліся з камандамі краязнаўцаў Зэльвы, Мастоў, Шчучына і Ваўкавыска. І як вынік спаборніцтваў – свіслацкая каманда лепшая.
4 красавіка каманда-пераможца прыме ўдзел у абласным этапе конкурсу, які пройдзе ўжо ў Гродне.

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Кліча вясновае поле