banner

Кліча вясновае поле

27 Марта’12
1995

Аграрыі раёна завіхаюцца на вясенніх палявых работах. Шэсць сельскагаспадарчых прадпрыемстваў: ААТ “Акр-Агра” і “Ханявічы”, філіялы “Нязбодзічы” і “Ханчыцы”, УСП “Саўгас “Поразаўскі” і ПП “Новы Двор-Агра” – прыступілі да сяўбы яравых культур. У лідэрах – ААТ “Ханявічы”: гаспадаркай пасеяны збожжавыя на плошчы 68 га. Па даных райсельгасхарчу на 26 сакавіка ў раёне яравымі збожжавымі культурамі засеяна 190 га.
Актыўна вядзецца ўнясенне калійных і фосфарных удабрэнняў і арганічных угнаенняў.
Працягваюцца работы па падкормцы азімых збожжавых (ААТ “Акр-Агра” правяло 100-працэнтную падкормку), азімага рапсу і шматгадовых траў. З падсевам шматгадовых траў лепш за ўсіх спраўляецца філіял “Нязбодзічы” (170 га).
Гаспадаркамі раёна пратраўлена 400 тон семя, з іх 267 – ААТ “Ханявічы”.

Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Милосердие и труд рядом идут