Сярод дашкольных устаноў Гродзеншчыны аб’яўлены агляд-конкурс “Мой бяспечны свет”, які стартаваў 1 лютага і прадоўжыцца да 30 красавіка. Прапаганда асноў бяспечнай жыццядзейнасці сярод дзяцей дашкольнага ўзросту, пашырэнне ведаў выхаванцаў дзіцячых садкоў аб прафесіі ратаўнікоў-пажарных з’яўляюцца асноўнымі задачамі для ўдзельнікаў конкурсу.
Агляд-конкурс пройдзе ў два этапы. Першы этап — раённы, ён працягнецца да 5 красавіка і ўключае ў сябе афармленне кутка “Юны ратаўнік”; інфармацыйны матэрыял дашкольнай установы па асновах бяспечнай жыццядзейнасці і работу з бацькамі. Пераможца раённага этапа агляду-конкурсу атрымае права ўдзельнічаць у абласным этапе з 11 па 30 красавіка.
Прызёраў конкурсу чакаюць граматы і каштоўныя падарункі ад арганізатараў.
Алена КЕДЗІК.