banner

Новыя героі залатых палеткаў

17 Августа’15
1530
Новыя героі залатых  палеткаў
 
Жніво ў гаспадарках раёна завершана. Штодзень падводзяцца вынікі працоўнага спаборніцтва, ушаноўваюць перадавікоў вытворчасці. 
З гэтай нагоды ў чацвер віншаванні з працоўнай перамогай прымалі героі хлебнай нівы УСП "Саўгас "Поразаўскі”. 
У кожным сельгаспрадпрыемстве ёсць хлебаробы, чыя праца служыць натхняючым прыкладам для іншых удзельнікаў жніва. Казімір Іванавіч Коўган – адзін з самых вопытных і дасведчаных у земляробстве працаўнікоў. У саўгасе механізатар працуе з 1979-га. Штогод камбайнёр дасягае высокіх вытворчых вынікаў. Сёлетняе жніво не стала выключэннем. Разам са сваім памочнікам, таксама вопытным механізатарам Дзмітрыем Міхайлавічам Тупіца яны сталі лідарамі па намалоту зерня. 
За добрасумленную працу і дасягнутыя вытворчыя паказчыкі экіпаж павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК А. І. Клімчук, дырэктар саўгаса А. М. Саўко і намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы Т. М. Здрадоўская. "Тысячнікі” атрымалі дыпломы райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК, грашовае ўзнагароджанне і падарункі ад гаспадаркі.
Новыя героі залатых  палеткаў
 
Сярод маладых удзельнікаў жніва вылучыўся вадзіцель саўгаса Уладзіслаў Анатольевіч Матвейчык. Дарэчы, акрамя ўзнагарод раённага ўзроўню, ён атрымаў дыплом і падарунак з рук старшыні Гродзенскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лёгкай прамысловасці С. М. Чарнецкай.
Узнагародамі абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў лёгкай прамысловасці таксама адзначаны вадзіцель ААТ "Ханявічы” Аляксандр Васільевіч Канюк.
У гэты ж дзень падзяку і віншаванні прымаў вадзіцель Ваўкавыскага РУП "Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі” Юрый Дзмітрыевіч Паляжаеў, камандзіраваны ў час жніва на поразаўскія палеткі. Першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарча М. І. Лохман ушанаваў хлебароба дыпломам райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовым падарункам. 

Кацярына ДУДКО.
Фота Кацярыны ДУДКО.

Предыдущая статья

Геноцид индейцев: какие страницы собственной истории скрывает американская демократия