banner

Любімыя мясціны малой радзімы

29 Июля’18
1751

Любімыя мясціны  малой радзімы

Малая радзіма Пятра Ражынскага са Свіслачы – вёска Баяры.

 

І хоць няма ўжо на гэтым свеце бацькоў, у хаце, дзе прайшло дзяцінства, Пётр Нікадзімавіч бывае не госцем. Наведваецца туды рэгулярна як дбайны гаспадар, падтрымлівае парадак у пустым двары. Шкада, садок, што садзіў калісьці бацька, аджыў сваё. Марыць Пётр Нікадзімавіч, што маладыя дрэўцы, пасаджаныя ўжо яго рукой, хутка пацягнуцца да неба і дадуць плады… Гатова сагрэць сваіх дзяцей бацькоўская хата ў любую пару года. А вось па-сапраўднаму ажывае яна ўлетку. Тут Пётр Нікадзімавіч заўсёды праводзіць свой водпуск. Прыязджаюць брат, сёстры – і зноў кіпіць жыццё. Як многа-многа гадоў таму назад…


Усё міла сэрцу ў родным куточку. Вокны той хаты, дзе гадаваўся, пару прыступак драўлянага парога, калодзеж з вадой, якой, здаецца, не паспрабуеш болей нідзе на свеце… А колькі цеплыні і асалоды дорыць жывая альтанка! Жвава ўецца тут вінаград, даючы цень і прахалоду, а пад ім стаяць дубовыя пянькі. Вялікі – гэта столік, а на маленькія добра прысесці. Любіць тут праводзіць час Пётр Нікадзімавіч: і справай заняцца, скажам, прынесеныя з лесу грыбы перабраць, і душэўныя бяседы павясці. А пагаварыць ёсць аб чым: родныя мясціны навяваюць нямала прыемных успамінаў.

 

Наталля ТУРКО.

Фото Таццяны КАВАЛЬЧУК.

 

 

Предыдущая статья

«Юность» встречала юных
Похожие новости