banner

Міклашэвіч: упэўнены, грамадзяне прымуць актыўны ўдзел у рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі

09 Февраля’22
559

Пётр Міклашэвіч падчас сустрэчы

Упэўнены, грамадзяне прымуць актыўны ўдзел у рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі. Аб гэтым заявіў журналістам старшыня Канстытуцыйнага суда і Канстытуцыйнай камісіі Пётр Міклашэвіч. Сёння ён правёў сустрэчу з калектывам Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па растлумачэнні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Канстытуцыя - гэта грамадскі дагавор паміж уладай і народам аб уладкаванні грамадства і дзяржавы, аб узаемаадносінах асобы, грамадства і дзяржавы. І важна, вядома, не проста напісаць прыгожы тэкст Асноўнага закона, а каб сапраўды гэта была народная Канстытуцыя. Гэта значыць грамадзяне нашай краіны ўносілі прапановы, абмяркоўвалі і потым на рэферэндуме прынялі рашэнне аб абноўленай Канстытуцыі", - сказаў Пётр Міклашэвіч.

 Паводле яго слоў, такі працэс у нас у поўнай меры быў рэалізаваны. "Грамадзяне нашай краіны мелі рэальную магчымасць уносіць прапановы ў Канстытуцыйную камісію падчас грамадскага абмеркавання, нават і напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу праводзілася шмат дыялогавых пляцовак, дзе якраз абмяркоўваліся ідэі па абнаўленні Канстытуцыі. І VI УНС прыняў рашэнне, адчуўшы патрэбнасць у грамадстве, аб змяненні Канстытуцыі, аб тым, каб стварыць Канстытуцыйную камісію і пачаць ужо канкрэтна працаваць над змяненнем тэксту Канстытуцыі. І мы бачым канкрэтны вынік - актыўны ўдзел нашых грамадзян у падрыхтоўцы змяненняў Канстытуцыі, - адзначыў старшыня Канстытуцыйнага суда. - І я ўпэўнены, што нашы грамадзяне выканаюць свой грамадзянскі абавязак і прымуць актыўны ўдзел у рэферэндуме па абноўленай Канстытуцыі".

Предыдущая статья

В марте Витебск примет эстафету молодежной столицы Беларуси