За месяц у Беларусь прыбылі звыш 6 тыс. украінцаў

25 Марта’22
628
Фота з архіва

За месяц у Беларусь прыбылі больш за 6 тыс. грамадзян Украіны, паведамілі БЕЛТА ў Дзяржаўным пагранічным камітэце.

З 24 лютага з украінскай тэрыторыі ў нашу краіну прыбылі 4090 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу - 1872, праз Літву - 118, Латвію - 17.

З 6.00 24 сакавіка па 6.00 25 сакавіка ў Беларусь уехалі 772 грамадзяніны Украіны: з украінскай тэрыторыі - 542, транзітам праз Польшчу - 217, Літву - 12, Латвію - 1.

"Пасля прыбыцця ў Беларусь усім грамадзянам аказваецца неабходная дапамога, у тым ліку медыцынская і псіхалагічная. Тым, хто мае патрэбу ў жыллі, часова прадастаўляюцца месцы для пражывання", - падкрэслілі ў ДПК.

Для садзейнічання замежным грамадзянам, якія едуць з Украіны, у вяртанні да месца пастаяннага пражывання кіраўніком дзяржавы прынята рашэнне аб дазволе ім бязвізавага ўезду ў Беларусь да 15 красавіка.

"Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме", - дадалі ў Дзяржпагранкамітэце.

Предыдущая статья

ГАИ ищет очевидцев ДТП в Свислочи