
Падобнае мерапрыемства на Свіслаччыне праводзіцца ўпершыню. Яго ініцыятарамі выступілі аддзелы ЗАГСа, ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. У падрыхтоўцы да выставы мог паўдзельнічаць кожны жадаючы, хто прадаставіў свой вясельны ўбор, атрыбуты і аксесуары радаснай падзеі.
Дзякуючы ініцыятарам мерапрыемства і актыўным свіслачанам, якія падзяліліся вясельнай атрыбутыкай, праграма выставы-прэзентацыі абяцае быць насычанай.
Наведвальнікі змогуць паглядзець вясельныя рэтра-сукенкі, сучасныя фотаздымкі фатографа Юрыя Лісоўскага, а таксама акунуцца ў свет прыгожага, наведаўшы дэфіле вясельных сукенак.
Арганізатары выставы таксама раскажуць пра гісторыю вясельных традыцый і вясельных трэндах нашага раёна.
Алена КЕДЗІК