Сёння ў Беларусь прыбудуць першыя воінскія эшалоны з расійскімі ваеннаслужачымі і тэхнікай для падрыхтоўкі да ўдзелу ў сумесным стратэгічным вучэнні Узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве абароны.
Тэма маючага адбыцца вучэння - "Прымяненне груповак войскаў (сіл) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы".
"Захад-2021" пройдзе на палігонах дзвюх краін з 10 па 16 верасня.