Снег і да 8 градусаў марозу чакаецца ў Беларусі 13 студзеня, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдзе снег, месцамі слабая мяцеліца. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер прагназуецца паўднёва-ўсходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад нуля да мінус 6, уначы пры праясненнях - да 8 градусаў марозу.