banner

Халаднаватае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя

14 Мая’20
1097


Халаднаватае надвор'е чакаецца ў Беларусі ў выхадныя, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"На бягучым тыдні адбылося рэзкае змяненне характару надвор'я: пасля ўмерана цёплага перыяду надышло пахаладанне. Актыўныя атмасферныя франты, якія праходзілі 12 мая праз тэрыторыю Беларусі, выцеснілі цёплае паветра за межы краіны. Адзначаліся ападкі ў выглядзе мокрага снегу, па начах - замаразкі. Цяпер фон сярэднясутачных тэмператур на 3-8 градусаў ніжэйшы за кліматычную норму", - сказалі ў Белгідрамеце.

У бліжэйшыя трое сутак істотных змяненняў у характары надвор'я не адбудзецца. Тэрыторыя Беларусі па-ранейшаму застанецца пад уладай халаднаватых паветраных мас, якія паступаюць з паўночнага захаду Еўропы. Тэмпературны фон захаваецца паніжаны, а па начах будуць адзначацца замаразкі. У пятніцу, 15 мая, у вобласці павышанага атмасфернага ціску будзе без істотных ападкаў. Ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца замаразкі да мінус 3, месцамі будзе 1-5 градусаў вышэй за нуль. Тэмпература паветра днём складзе 11-17 градусаў цяпла.

У суботу, 16 мая, надвор'е ў Беларусі ў асноўным будуць вызначаць няўстойлівыя паветраныя масы, якія паступаюць з Балтыйскага мора. Ноччу ў паўночных раёнах, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах па поўначы краіны чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-6 градусаў вышэй за нуль, месцамі прагназуюцца замаразкі да мінус 3. Днём будзе 11-18 градусаў цяпла.

У нядзелю, 17 мая, Беларусь будзе знаходзіцца пад уплывам малаактыўнага атмасфернага фронту, прадоўжыцца паступленне няўстойлівай паветранай масы з Балтыйскага мора. Ноччу па поўначы, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах, у асноўным па поўначы, чакаецца моцны парывісты вецер. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі прагназуюцца замаразкі да мінус 2. Днём будзе ад плюс 9 па поўначы да 18 градусаў цяпла па поўдні.

У пачатку наступнага тыдня атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Балтыйскага мора, будуць вызначаць у краіне няўстойлівае надвор'е з дажджамі і паніжаным тэмпературным фонам. 

У панядзелак, 18 мая, ноччу па паўночным захадзе, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах магчыма ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 1-8 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 9-16 градусаў цяпла, па паўднёвым усходзе - да плюс 19.

Фота Галіны КАРПОВАЙ

Предыдущая статья

В Беларуси сместят сроки вступительной кампании