За суткі ў Беларусь прыбыў 341 грамадзянін Украіны, у тым ліку 202 транзітам праз краіны ЕС. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце.
"З 6.00 15 сакавіка да 6.00 16 сакавіка ў Беларусь з украінскай тэрыторыі прыбылі 139 грамадзян Украіны, плюс транзітам праз Польшчу - 189, праз Літву - 12, праз Латвію - 1", - расказалі ў ДПК.
Беларускі бок забяспечвае грамадзян Украіны, якія звярнуліся па дапамогу, месцамі для часовага пражывання. Акрамя таго, паблізу прыгранічнай вёскі Гдзень Гомельскай вобласці Беларускім таварыствам Чырвонага Крыжа разгорнуты мабільны пункт абагравання. Грамадзянам прадастаўляецца неабходная дапамога адразу пасля іх прыбыцця ў Беларусь.
Пункты пропуску Беларусі працуюць у штатным рэжыме. Украінскі бок прыпыніў работу сваіх пагранпераходаў на граніцы з Беларуссю.