banner

Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні

07 Июня’21
490


Дажджы і навальніцы чакаюцца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Надвор'е падорыць жыхарам Беларусі цэлы букет з літніх з'яў. Паўднёвы цыкланічны віхор, які "топчацца" над Чарназем'ем, прадоўжыць пастаўляць у нашу краіну цёплую няўстойлівую паветраную масу, якая будзе праяўляцца ў развіцці канвекцыйнай воблачнасці. А гэта значыць, што нас чакаюць навальніцы, якія месцамі будуць суправаджацца градам, моцнымі ліўнямі і шквалістым узмацненнем ветру", - адзначылі сіноптыкі.

Ужо сёння ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, пры навальніцах месцамі град, моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі 15-20 м/с. Тэмпература паветра ў разгар дня дасягне адзнак плюс 21-27 градусаў.

У аўторак, 8 чэрвеня, уначы ў асобных раёнах, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. У дзённы час па ўсходзе пры навальніцах месцамі магчымы град, моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 10-16 градусаў, удзень - плюс 21-27.

У сераду, 9 чэрвеня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночны, паўночна-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ў начны час будзе 10-15 градусаў цяпла. Удзень паветра грагрэецца да 20-27 градусаў.

У чацвер, 10 чэрвеня, уначы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі краіны прагразуюць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер будзе паўночнай чвэрці ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ўначы будзе 10-15, удзень - плюс 19-26 градусаў.

У пятніцу і суботу, 11 і 12 чэрвеня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах магчымы навальніцы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 10-15 градусаў. Удзень паветра прагрэецца да 20-27 градусаў.

У нядзелю, 13 чэрвеня, на большай частцы тэрыторыі краіны таксама пройдуць кароткачасовыя дажджы, у дзённы час у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра ўначы будзе плюс 10-15, удзень - 18-25 градусаў.

Предыдущая статья

Лукашенко о развитии "Великого камня": исходить будем из интересов государства и инвесторов