Ападкаў чакаць не трэба мінімум да сярэдзіны наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
"Перыяд сакавіка, які мінуў, аказаўся вельмі сухім. Дні з ападкамі можна пералічыць на пальцах адной рукі. У цэлым за 16 дзён сакавіка на большай частцы тэрыторыі краіны ападкаў выпала толькі ад 1 працэнта да 20 працэнтаў ад нормы гэтага перыяду. Больш за ўсё ападкаў выпала на метэастанцыі Мазыр - 12 мм (гэта толькі 57 працэнтаў ад належных значэнняў). Пры гэтым на асобных метэастанцыях за мінулы перыяд сакавіка ападкаў не выпала зусім. Віной усяму вялікія антыцыклоны, якія перакрываюць шлях вільготнаму атлантычнаму паветру, - расказалі ў Белгідрамеце. - Ападкаў чакаць не трэба яшчэ як мінімум да сярэдзіны наступнага тыдня".
У пятніцу, 18 сакавіка, будзе без ападкаў. Па поўначы і паўночным усходзе Беларусі месцамі на дарогах магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў марозу, месцамі - да мінус 10-13. У дзённы час тэмпература паветра чакаецца ад 1 да 7 градусаў цяпла.
Субота, 19 сакавіка, таксама будзе без ападкаў. Ноччу і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны месцамі на дарогах магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе мінус 2-8 градусаў, па паўночным усходзе месцамі - да 11 градусаў ніжэй за нуль. Удзень тэмпература паветра складзе 4-11 градусаў цяпла.
Без ападкаў будзе і ў нядзелю, 20 сакавіка. Ноччу і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах Беларусі на дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература ўначы будзе мінус 2-7 градусаў, удзень - ад 6 да 13 градусаў вышэй за нуль.
Пачатак тыдня таксама прагназуецца без ападкаў. У панядзелак, 21 сакавіка, галалёдзіца будзе месцамі на дарогах у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах краіны. Ноччу тэмпература паветра складзе ад мінус 5 да плюс 1, а ў дзённы час будзе дасягаць 8-15 градусаў цяпла.
У аўторак і сераду, 22-23 сакавіка, таксама будзе сухое надвор'е. Ноччу і раніцай у паўночных і паўночна-ўсходніх раёнах месцамі на дарогах чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў. Удзень тэмпература паветра складзе 9-15 градусаў цяпла.