banner

Колаў менш - небяспекі больш!

26 Апреля’19
1987

Пад такім дэвізам сёння супрацоўнікі АДАІ Свіслацкага РАУС праводзяць адзіны дзень бяспекі дарожнага руху, накіраваны на прафілактыку дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам двухколавага транспарту.



Як паказвае аналіз аператыўнай абстаноўкі на Гродзеншчыне ў сферы дарожнага руху, штогод у красавіку і маі абвастраецца праблема траўматызму ўдзельнікаў дарожнага руху па віне кіроўцаў двухколавага транспарту. За тры месяцы бягучага года вадзіцелямі  мотатранспорту здзейснена 9 ДТЗ, у якіх 2 чалавекі загінулі і 8 атрымалі раненні.

Адначасова застаецца актуальнай праблема дысцыплінаванасці матацыклістаў. Нездарма з 12 па 21 красавіка Дзяржаўтаінспекцыя правяла рэспубліканскую акцыю «Адкрый сезон без парушэнняў!» і прафілактычнае мерапрыемства «Матацыкліст, будзь уважлівым!», у рамках якіх праведзены адпрацоўкі населеных пунктаў і прылеглых да іх аўтадарог, інфармацыйна-тлумачальная работа ў працоўных калектывах, установах адукацыі.

Алена КЕДЗІК

Фота аўтара


Предыдущая статья

33 года назад произошла авария на Чернобыльской АЭС