Як паведамілі ў Свіслацкім раённым аддзеле ўнутраных спраў, у кастрычніку на тэрыторыі раёна здзейснена 7 крадзяжоў. Супрацоўнікамі міліцыі затрымана 9 грамадзян за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане алкагольнага ап'янення. Усе яны прыцягнуты да адміністратыўнай адказнасці па артыкуле 19.3 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Выяўлена 3 факта дробнага крадзяжу маёмасці з аб'ектаў аграпрамысловага комплексу і 1 факт незаконнага абароту алкагольнай прадукцыі.
У РАУС паступіла 5 паведамленняў па фактах сямейных скандалаў.
Зарэгістравана 6 выпадкаў дробнага хуліганства. У дачыненні да вінаватых складзеныя адміністратыўныя пратаколы па артыкуле 19.1 КоАП Рэспублікі Беларусь.
Марына ЯНЮК