banner

Нізкі паклон за мір

09 Мая’20
899

Дарагія ветэраны! Паважаныя жыхары Свіслацкага раёна!

Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды 75-ай гадавіны з Дня Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. 
Гэта дата гонару і глыбокай павагі да таго пакалення, якое адстаяла свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.

У слаўным ваенным летапісе краіны ёсць доля подзвігаў і нашых землякоў. Свіслачане абаранялі Маскву і Сталінград, удзельнічалі ў бітве на Курскай дузе, білі ворага на Дняпры і Вісле, салютавалі Перамозе ў Берліне. Тысяча сто шэсцьдзесят два нашых земляка склалі свае галовы і знайшлі апошні прытулак удалечыні ад родных мясцін, больш за тры тысячы абаронцаў Свіслаччыны і мірных жыхароў пахаваны ў брацкіх магілах на тэрыторыі раёна.

Цёплыя словы падзякі мы адрасуем нашым ветэранам! Нізкі вам паклон і бязмежная ўдзячнасць за мір, спакой, за вольную краіну! Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту, доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця!

Паважаныя свіслачане!

Дзень Перамогі аб’ядноўвае нас і робіць непераможнымі перад любымі выпрабаваннямі, вучыць самаахвярнай любові да Радзімы, згуртаванасці і стойкасці. 

Наш агульны абавязак – не дапусціць новых трагедый і пазбавіць будучае пакаленне ад пагроз міру і бяспекі. Гэта наша дань памяці тым, хто перамог у барацьбе за мір і свабоду.

Са святам! З Днём Вялікай Перамогі! Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах і пачынаннях, сямейнага дабрабыту, мірнага неба над галавой і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Свіслацкі раённы Савет дэпутатаў

Предыдущая статья

А за окном – победная весна...