banner

Хрысціянам Свіслаччыны, якія святкуюць Вялікдзень 12 красавіка

11 Апреля’20
1197

Вялікдзень.jpgПаважаныя парафіяне Рымска-каталіцкага касцёла горада Свіслачы і раёна!

Сардэчна віншуем вас са светлым святам – Вялікаднем!

Традыцыі гэтай радаснай урачыстасці зыходзяць з глыбіні стагоддзяў, сімвалізуючы перамогу жыцця, адраджэнне і абнаўленне духоўнага свету чалавека. Вялікдзень раскрывае самыя добрыя  пачуцці і намеры, падштурхоўвае нас яшчэ раз задумацца над вечнымі каштоўнасцямі хрысціянскай маралі, дае магчымасць напоўніць свае сэрцы любоўю і дабрынёй.

У гэтыя светлыя вясновыя дні вернікі імкнуцца паклапаціцца аб сваіх родных і блізкіх, падзяліцца з імі радасцю святочных імгненняў, падарыць цяпло душэўных зносін.

Няхай вясновыя велікодныя дні прынясуць у вашы дамы толькі любоў і згоду, а асабістая, ні з чым не параўнальная радасць свята натхніць на добрыя справы і стане для кожнага пачаткам новых перамог і здзяйсненняў!
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

Свіслацкі раённы выканаўчы камітэт
Свіслацкі раённы Савет дэпутатаў

Предыдущая статья

Праздник жизни и надежды