Са своеасаблівай навагодняй місіяй завітаў на мінулым тыдні на Свіслаччыну дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь С. І. Літвін.
Ён правёў прыём грамадзян, а затым уручыў падарункі шматдзетнай сям’і.
На прыём да дэпутата звярнулася некалькі чалавек. Узнімаліся пытанні аказання прававой дапамогі, садзейнічання ў працаўладкаванні і рашэнні жыллёвых праблем.
Па завяршэнні прыёму дэпутат разам са сваім памочнікам Р. Т. Яновічам, намеснікам старшыні райвыканкама І. І. Варанцом і начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л. Р. Буяк наведаў сям’ю Стасюкевічаў з в. Куклічы Ханявіцкага сельсавета. Сяргей Іванавіч павіншаваў дарослых і дзяцей з навагоднімі і каляднымі святамі, пажадаў ім моцнага здароў’я, выдатнага настрою на ўвесь год і ўручыў ім вітамінныя і салодкія падарункі.
У сваю чаргу гаспадары падзякавалі гасцёў за ўвагу, пастаянную дапамогу і падтрымку.
Ігар БАЯРКІН.
Фота аўтара.