banner

Районные будни

27 Февраля’08
5098

В новом магазине все по-новому

      На прошлой неделе состоялось торжественное открытие магазина в агрогородке Незбодичи. В данный объект по программе обустройства агрогородка было вложено 320 миллионов рублей. Торговая площадь магазина — 80 м кв., имеется восемь единиц холодильного оборудования, что позволит торговать всеми группами продовольственных и промышленных товаров, соблюдая товарное соседство и не нарушая санитарные нормы. В магазине установлены электроподогрев, водопровод. Имеется достаточное количество складских помещений.   
      В день открытия красную ленточку перерезала председатель Незбодичского сельисполкома  М. Ф. Качко. Взоры сельчан порадовал большой ассортимент товаров, красивая выкладка и радушие продавцов. Только за первый день выручка магазина составила больше одного миллиона рублей.
Ядвига КОБРИНЕЦ.

Запас беды не чинит

      В Добровольском сельском Совете проблем с обеспечением жителей топливом нет. Дрова (только метровые, нерубленые) можно и нужно, пока не поднялись цены, приобрести в любом из трех расположенных по-соседству лесничеств: Язвинском, Бровском или Свислочском. Стоимость одного складометра — 9 тысяч рублей. Сельчане, несмотря на то, что ограничений, в общем-то, нет, обычно выписывают по семь складометров. Так, чтоб уж полный кузов машины.
      В ГПУ НП “Беловежская пуща” могут оказать услугу по доставке дров, их погрузке и разгрузке. Но за это придется заплатить еще около 90 тысяч рублей.
Ольга БУБЕНЧИК.

Не канула ў нябыт яго імя

      На гэтым тыдні ў чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі для вучняў СШ № 3 райцэнтра прайшло мерапрыемства «Усё яго жыццё — служэнне народу», прымеркаванае да 90-годдзя з дня нараджэння Героя Савецкага Саюза П. М. Машэрава.
      Упершыню работнікі бібліятэкі выкарысталі мультымедыйнае суправаджэнне, якое вельмі зацікавіла вучняў. Яны з задавальненнем слухалі аповед пра жыццёвы шлях П. М. Машэрава, глядзелі фотаздымкі. Загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі бібліятэкі В. В. Канюк у сваім выступленні коратка спынілася на кожным з этапаў жыцця народнага героя.
      Бібліёграф Н. І. Бажок пазнаёміла дзяцей з артыкуламі перыядычных выданняў, кнігамі, у якіх змешчаны звесткі аб Машэраве. Гэта літаратура была прадстаўлена на кніжнай паліцы «Не канула ў нябыт яго імя».
Алена КЕДЗІК.

Змагаліся сілавыя структуры

      На базе СШ № 2 імя М. Масонава г. Свіслач прайшлі спартыўныя спаборніцтвы сярод супрацоўнікаў міліцыі і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, прымеркаваныя да Дня абаронцаў Айчыны. Штогод яны праводзяцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця і ўмацавання сувязей паміж пярвічнымі арганізацыямі ГА БРСМ.
      Прадстаўнікі каманд прадэманстравалі свае фізічныя здольнасці ў такіх відах спорту, як гіравы, падцягванне на перакладзіне, перацягванне каната, стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. З лікам 3:2 перамога аказалася на баку каманды РАНС. Абедзве каманды ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі райкама ГА БРСМ і аддзела па справах моладзі райвыканкама.
Алена КЕДЗІК.

Предыдущая статья

Забыть нельзя! Помнить!