banner

Работнікі культуры, журналісты і ідэолагі падвялі вынікі

17 Февраля’16
1617

Работнікі  культуры,  журналісты  і ідэолагі  падвялі вынікі

Адбылася выніковая калегія галоўнага ўпраўлення аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі гаррайвыканкамаў, падведамасных арганізацый Гродзенскай вобласці. У яе рабоце прынялі ўдзел міністр культуры Рэспублікі Беларусь Б. У. Святлоў, намеснік старшыні аблвыканкама, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь В. А. Лісковіч, першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама А. Л. Вярсоцкі, іншыя ганаровыя госці.

Падводзячы вынікі работы ўстаноў культуры вобласці, А. Л. Вярсоцкі зазначыў, што ўсе запланаваныя мерапрыемствы праходзяць на высокім прафесійным узроўні. У шмат якіх з іх прымаюць удзел міністр культуры Б. У. Святлоў і губернатар Гродзенскай вобласці У. В. Краўцоў.
Працягваецца мэтанакіраваная праца па рэалізацыі праектаў транспамежнага супрацоўніцтва, што ў значнай меры садзейнічае развіццю і ўмацаванню міжнацыянальных адносін.

Работнікі  культуры,  журналісты  і ідэолагі  падвялі вынікі

 

Работнікі  культуры,  журналісты  і ідэолагі  падвялі вынікі

 

Работнікі  культуры,  журналісты  і ідэолагі  падвялі вынікі

 
Акрэсліўшы шэраг праблемных пытанняў мінулага года, Аляксандр Людвігавіч назваў галоўныя задачы на год бягучы.
На калегіі шла гаворка аб дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, іх будучыні і месцы ў глабальнай сетцы Інтэрнэт.
Абмеркаваны пытанні і задачы, якія стаяць перад ідэалагічнымі работнікамі ў 2016 годзе. Зазначана, што прыйшоў час дзейнічаць па-новаму, актыўна і эфектыўна.
Высокую ацэнку рабоце Гродзеншчыны ў розных накірунках даў міністр культуры Б. У. Святлоў. Ён падкрэсліў, што шэраг устаноў і арганізацый культуры вобласці – гэта моцны патэнцыял, які ў стане забяспечыць дынамічнае развіццё краіны.

Работнікі  культуры,  журналісты  і ідэолагі  падвялі вынікі

 

Работнікі  культуры,  журналісты  і ідэолагі  падвялі вынікі

 
Абагульняючы вышэйсказанае, В. А. Лісковіч падзякаваў усім за плённую працу, за выкананне задач, якія даведзены дзяржавай:
– За кожным з нас стаіць шмат людзей. І ад таго, як мы наладзім супрацоўніцтва, будзе залежаць будучае краіны. Галоўнае, аб чым нельга забываць, – для кожнага наступнага паспяховага кроку неабходна правесці ацэначную работу.
Шмат цікавых ідэй і напрацовак у галіне ідэалагічнай і выхаваўчай работы было прадстаўлена на выставе ў фае Гродзенскага каледжа мастацтваў. Удзельнікі абласной калегіі ахвотна знаёміліся з вопытам суседніх раёнаў.

Работнікі  культуры,  журналісты  і ідэолагі  падвялі вынікі

 

Работнікі  культуры,  журналісты  і ідэолагі  падвялі вынікі

 
Завяршылася выніковая калегія на ўрачыстай ноце. Галоўным упраўленнем былі падведзены вынікі конкурсу на лепшыя ўстановы культуры. Прыемна адзначыць, што сярод дзіцячых школ мастацтваў перамогу атрымала Свіслацкая.
Міністр культуры таксама ўручыў ганаровыя граматы міністэрства В. А. Лісковічу і А. Л. Вярсоцкаму. Узнагароды атрымалі лепшыя прадстаўнікі культуры, ідэалагічныя работнікі вобласці.

 

Вольга БУБЕНЧЫК.

Фота Грыгорыя ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Хороша печь! Вот бы дом не сжечь