banner

Абласны сход па папярэджанні правапарушэнняў

08 Декабря’15
1602

Абласны сход па папярэджанні правапарушэнняўУ Смаргоні прайшоў абласны сход участковых інспектараў міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх, прадстаўнікоў іншых суб’ектаў прафілактыкі з мэтай арганізацыі іх узаемадзеяння ў рабоце па папярэджанні правапарушэнняў.
У ім прынялі ўдзел кіраўнікі абласнога і раённых выканаўчых камітэтаў, прадстаўнікі Міністэрства ўнутраных спраў, пракуратуры Гродзенскай вобласці, начальнікі РАУС, камандзіры раённых штабоў добраахвотных дружын, начальнікі аддзелаў аховы правапарадку і прафілактыкі, прадстаўнікі ўстаноў аховы здароўя і, вядома ж, участковыя інспектары міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх.
Сход пачаўся з дэманстрацыі відэафільма аб узаемадзеянні ўчастковых інспектараў міліцыі, інспекцыі па справах непаўналетніх і арганізацый аховы здароўя. Свае думкі па паляпшэнні праваахоўнай работы выказалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, намеснік міністра ўнутраных спраў Мікалай Мельчанка, пракурор Гродзенскай вобласці Віктар Марозаў, старшыня Смаргонскага райвыканкама Генадзь Харужык і іншыя.

Предыдущая статья

Перспективы информационного поля