banner

Станоўчая дынаміка па аб’ёмах вытворчасці ў вобласці намецілася ў чэрвені

30 Октября’15
1740
Станоўчая дынаміка па аб’ёмах  вытворчасці ў вобласці  намецілася ў чэрвені
У чацвер прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, на якім абмяркоўваліся паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за студзень – верасень бягучага года, пытанні сямейнай палітыкі і меры па прадухіленні пажараў і іншых надзвычайных сітуацый на Гродзеншчыне. Акрамя інфармацыйна-прапагандысцкіх груп райвыканкама ў раёне працавалі прадстаўнікі абласной. Група на чале з намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама В. А. Апановічам, у якую ўвайшлі намеснік начальніка ўпраўлення юстыцыі аблвыканкама А. І. Юргель, намеснік старшыні райвыканкама Г. М. Чыжыкава, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Л. А. Сяргеева і спецыяліст па прапагандзе і ўзаемадзеянню з грамадскасцю РАНС А. І. Навасад, сустрэлася з працоўнымі калектывамі Свіслацкага УКП «Бытабслугоўвання» і УСП «Саўгас «Вялікасельскі».

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама В. А. Апановіч падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця вобласці за дзевяць месяцаў, адзначыўшы, што з чэрвеня намецілася станоўчая дынаміка па аб’ёмах прамысловай вытворчасці. Добрыя рэзультаты забяспечаны ў хімічнай вытворчасці (103,2%), апрацоўцы драўніны і вытворчасці вырабаў з дрэва (101,0%),  вытворчасці гумовых і пластыкавых вырабаў (100,6%), нафтапрадуктаў (101,2%). Паказчык па энергазберажэнні склаў мінус 4,2% пры прагнозе на першае паўгоддзе мінус 3%. Вячаслаў Аляксандравіч рэзюмаваў, што ў вобласці прымаюцца ўсе меры, накіраваныя на забеспячэнне выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2015 год. Аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту за 9 месяцаў склаў 49,9 трлн рублёў, ці 96,2% да студзеня – верасня 2014 года.

Дакладваючы па другім пытанні, А. І. Навасад спыніўся на жахлівых лічбах статыстыкі. Па стане на 28 кастрычніка ў Гродзенскай вобласці адбылося 604 пажары, у якіх загінула 52 чалавека, у тым ліку 4 дзяцей. Аналізуючы надзвычайныя здарэнні, ратавальнікі-пажарныя прыйшлі да высновы, што ў жылым сектары пажары часцей адбываюцца ноччу. Таму, каб загадзя выявіць задымленне, у пакоях неабходна ўстанаўліваць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі. Падаўшы моцны гукавы сігнал, маленькі прыбор з 2002 года выратаваў ад гібелі дзве тысячы чалавек. Аляксандр Іванавіч раіў прысутным у пажаранебяспечны перыяд часцей праведваць сваіх пажылых бацькоў і сваякоў, а пры магчымасці і наогул забіраць да сябе.    

Вялікая ўвага ў краіне надаецца дэмаграфічнай сітуацыі, у прыватнасці, шматдзетным сем’ям. У Гродзенскай вобласці па стане на 1 кастрычніка налічвалася 11424 шматдзетныя сям’і, у якіх выхоўваецца 34 тысячы непаўналетніх дзяцей.

– Сёння дзяржава здзяйсняе комплекс мер, накіраваных на падтрымку сям’і, – адзначыла намеснік упраўлення юстыцыі аблвыканкама А. І. Юргель. – З 1 студзеня гэтага года было ўведзена назначэнне сямейнага капіталу. Так, ужо на 1 кастрычніка прынята 1137 рашэнняў аб яго назначэнні. З 2015 года прадугледжана і новая штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3 год. Такая дапамога выплачваецца 2589 грамадзянам. Маладым і шматдзетным сем’ям, якія стаяць на ўліку ў паляпшэнні жылых умоў, пры нараджэнні ці наяўнасці непаўналетніх дзяцей прадастаўляецца фінансавая падтрымка дзяржавы ў пагашэнні доўгу па крэдытах, выдадзеных на агульных падставах.

Алена КЕДЗІК.
Фота Алены КЕДЗІК.

Предыдущая статья

В Ивье обсудили демографическую ситуацию в районе и области