banner

Нас яднаюць Герб і Флаг

13 Мая’11
1877

Нас яднаюць Герб і Флаг

Кожны год у другую нядзелю мая мы збіраемся на плошчы ў Свіслачы, каб ушанаваць дзяржаўныя сімвалы сваёй краіны – Дзяржаўны герб і Дзяржаўны флаг. І сёлета сюды прыйшлі члены раённага выканаўчага камітэта, прадстаўнікі працоўных калектываў, ветэраны, вучні школ, каб аддаць даніну павагі гэтым святыням са святынь, якія яднаюць нацыю не толькі ў хвіліны радасці, вялікіх перамог, але і ў час бяды, калі трэба згуртавацца, каб быць моцнымі і выстаяць.

І, нібы імкнучыся дадаць нашаму святу цяпла, святла і красак вясны, пасля некалькіх дзён працяглага дажджу выглянула сонейка...

Пра тое, якую значную ролю адыгрываюць дзяржаўныя сімвалы ў жыцці краіны, што сімвалізуюць Герб і Флаг Беларусі, расказаў у сваім выступленні старшыня раённага выканаўчага камітэта А. М. Таргонскі.

– Дзяржаўныя сімвалы з’яўляюцца неад’емным атрыбутам дзяржаўнага суверэ-нітэту і вызначаюць гістарычны лёс, значнасць і прызначэнне нацыі, – зазначыў Алег Мечыслававіч. – Адносіны да іх сведчаць аб узроўні патрыятызму кожнага грамадзяніна, самасвядомасці народа ў цэлым, з’яўляюцца крытэрыем пераемнасці пакаленняў і духоўнага здароўя нацыі.

Старшыня райвыканкама заклікаў сабраўшыхся сваёй працай і паводзінамі праслаўляць родныя сімвалы Бацькаўшчыны, берагчы і памнажаць народныя здабыткі, а пры неабходнасці іх абараніць. Павага і адпаведныя адносіны да сімвалаў сваёй дзяржавы сведчаць найперш пра павагу чалавека да самога сябе, – падкрэсліў ён, віншуючы свіслачан і жадаючы ім міру, шчасця, дабрабыту і натхнёнай працы на карысць Радзімы.

І вось наш Флаг пад гукі Гімна ўзмывае ў вышыню. Права падняць дзяржаўны сімвал прадастаўлена ветэрану Вялікай Айчыннай вайны П. І. Жуку і пераможцы раённага конкурсу “Вучань года” А. Баяркінай.

На працягу мітынгу ўзнёслыя словы пра нашу сімволіку чаргаваліся з не менш кранаючымі сваім зместам песнямі пра наш любы край, пра працавіты і гасцінны народ, пра наш гонар за родную старонку.

Ядвіга КУРЫЛА.

Предыдущая статья

Ты пришла к нам, Победа!