banner

Забяспечыць выкананне ключавых паказчыкаў

04 Мая’17
975

На красавіцкім пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта пад старшынствам Уладзіміра Анішчыка разгледжаны два ключавых пытанні: аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Свіслацкага раёна за І квартал 2017 года, пра гатоўнасць сельскагаспадарчых арганізацый да летне-пашавага перыяду.

 

Як адзначыў старшыня райвыканкама, за справаздачны перыяд забяспечана выкананне ключавых паказчыкаў па экспарце тавараў па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым органам кіравання і якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці (121,4% пры прагнозе 100,7%); па колькасці працаўладкаваных грамадзян на зноў створаныя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей (працаўладкавана 22 чалавекі пры заданні 6 чалавек). Выканана заданне па зніжэнні ўзроўню затрат на вытворчасць і рэалізацыю прадукцыі за 2016 год, пасажыраабароце, аб’ёмах будаўніча-мантажных работ і энергазберажэнні.


Разам з тым не выкананы ключавыя паказчыкі эфектыўнасці па экспарту паслуг па арганізацыях, падпарадкаваных мясцовым органам кіравання і якія не маюць ведамаснай падпарадкаванасці, прамых замежных інвестыцыях на чыстай аснове. Не выканана заданне па намінальнай сярэднямесячнай заработнай плаце.

 

Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 3.05.2017 г.

Предыдущая статья

Подарите детям свою любовь и заботу