banner

Каму патрэбен пустуючы дом?

21 Апреля’17
1318

Каму патрэбен пустуючы дом?

Сельскімі Саветамі дэпутатаў і выканаўчымі камітэтамі пастаянна вядзецца мэтанакіраваная работа па рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лютага 2012 г. № 100 «Аб мерах па ўдасканаленні ўліку і скарачэнні колькасці пустуючых і старых дамоў у сельскай мясцовасці». Органамі ўлады на месцах праводзіцца абследаванне незаселеных дамоў, актыўна вядзецца работа па навядзенні парадку на іх тэрыторыі, зносу старых і безгаспадарных будынкаў. Наследнікам і ўладальнікам такіх дамоў выдаюцца прадпісанні аб навядзенні належнага парадку.

 

Па стане на 1 студзеня бягучага года на тэрыторыі раёна налічваўся 2 821 незаселены дом. Напрыклад, у Нязбодзіцкім сельсавеце іх 379. Па кожным устаноўлены наследнікі. 129 пустуючых дамоў юрыдычна аформлены.


– Указ № 100 праследуе мэту ўдасканалення ўліку і скарачэння колькасці пустуючых і старых дамоў, далейшага навядзення парадку на зямлі і добраўпарадкавання тэрыторый сельскіх населеных пунктаў. Таму і ўвага гэтай праблеме павышаная, – расказвае старшыня Нязбодзіцкага сельвыканкама Марыя Качко.

 

Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 19.04.2017 г.

Предыдущая статья

Два пожара в течение недели