banner

Спецыяльная адукацыя і працоўная дысцыпліна

31 Марта’17
1142

 

На чарговым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта пад старшынствам У. С. Анішчыка разгледжаны два ключавыя пытанні. Першае тычылася рэалізацыі на тэрыторыі Свіслацкага раёна дзяржаўнай палітыкі ў сферы спецыяльнай адукацыі і сацыяльна-прававой абароны правоў і інтарэсаў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Другое – ходу рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 снежня 2014 г. № 5 “Аб узмацненні патрабаванняў да кіруючых кадраў і работнікаў арганізацый”. У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнік аддзела агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама С. С. Кавалеўская і начальнік 2-га аддзела ўпраўлення аховы Дзяржаўнай мяжы Гродзенскай памежнай групы Р. А. Зуевіч.

 

Як адзначыла ў сваім дакладзе па першым пытанні начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Л. Р. Буяк, работу па рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы спецыяльнай адукацыі ў раёне праводзяць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, УЗ “Свіслацкая ЦРБ”, Свіслацкі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


Сфарміраваная сістэма ўліку асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, пастаяннае абнаўленне банка даных аб дзецях з АПФР дазваляюць на працягу навучальнага года атрымліваць неабходныя звесткі пра дзяцей з праблемамі ў развіцці. Па стане на 1 верасня 2016 года ў раённым банку даных змяшчалася інфармацыя аб 332 такіх дзецях, што на 31 менш, чым у 2015 годзе.

 

Более подробно об этом читайте в номере "Свіслацкай газеты" за 29.03.2017 г.

Предыдущая статья

Операция «Арсенал»