Сёння ў раённым цэнтры пачала працу навукова-практычная канферэнцыя “Мінулае і сучаснасць Свіслацкага краю”.
Удзел у ёй бяруць навукоўцы Інстытута гісторыі НАН Беларусі, Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі, вучоныя і выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, настаўнікі і вучні школ Свіслацкага раёна, прадстаўнікі грамадскасці.
З прывітальным словам да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуліся намеснік старшыні Свіслацкага раённага выканаўчага камітэта Юрый Кулікоў і дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч.
У рамках канферэнцыі плануецца падпісанне Дагавора аб супрацоўніцтве паміж Інстытутам гісторыі і Свіслацкім раённым выканаўчым камітэтам.
На заўтрашні дзень запланавана знаёмства ўдзельнікаў канферэнцыі з аб’ектамі гісторыка-культурнай спадчыны Свіслаччыны.
Больш падрабязна пра канферэнцыю чытайце ў адным з бліжэйшых нумараў газеты.
Ігар БАЯРКІН.
Фота аўтара.