На фестывалі “Бацькава булка” было шмат музыкі. Сваю творчасць дарылі не толькі артысты беларускай эстрады. На свята прыехалі з Расійская Федэрацыі экс-саліст групы “Синяя птица” Аляксандр Драздоў і група “Комбинация”.
Шмат народа прыйшло на вячэрні канцэрт з удзелам знакамітых артыстаў беларускай эстрады. Гледачы цёпла сустракалі групу “Чистый голос”, “Аура”, “Верасы”, “Бай Сити”, дуэт “Баян-Band”. Як заўжды, запаліў публіку зорка беларускай эстрады Аляксандр Саладуха. Паказалі сябе і маладыя артысты – пераможца першага праекта “Х-фактор в Беларуси” Андрэй Панісаў, пераможца народнага музыкальнага шоу “Звездный путь” Генадзій Якаўцэвіч. А як на такое свята без хіта “Ах, Александр!”, які выканала ўзыходзячая зорка Аляксандра Мелех. Канцэрт завяршыўся песняй “Бацькава булка” ў выкананні Аліны Чыжык, якую падпявалі ўсе гледачы. Песня стала ўжо гімнам свята.
Заключным этапам фестывалю стала праграма от "Радио "Мир".
Марына ЯНЮК
Фота аўтара