Усё на радасць дзецям

11 Июня’08
3048

Усё на радасць дзецямУрачыстасць, прымеркаваная да Міжнароднага дня абароны дзяцей, разгарнулася на гарадской плошчы. Гасцям свята была прапанавана насычаная праграма. Гэта тэатралізаваны канцэрт з удзелам дашкалят і вучняў адукацыйных устаноў горада, дзіцячыя пляцоўкі: «Мой любімы горад», «Швейная майстэрня для Барбі», віктарына «Адгадай кнігу», «Я малюю на асфальце» і іншыя.

Усё на радасць дзецямВялікую ўвагу сям’і ўдзяляе дзяржава. Клапоціцца аб ёй наша мясцовая ўлада. Прыклад таму — праводзімыя святы, акцыі. Аб іх, віншуючы дзетвару і бацькоў, узгадала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Г. М. Чыжыкава.

Усё на радасць дзецямЦёплае віншаванне і парады на летнія канікулы адрасавала дзецям і бацькам начальнік аддзела адукацыі райвыканкама В. М. Бяляева.

Усё ў гэты дзень было для дзяцей: атракцыёны, дзіцячыя пляцоўкі, віктарыны, гульні, выступленне казачных герояў. А таксама святочныя сувеніры: рознакаляровыя шары, паветраныя змеі і салодкая вата. Аматары спорту сабраліся на стадыёне СШ № 3, дзе разгарнуліся спаборніцтвы па футболе. А ўвечары для дзяцей была арганізавана дыскатэка.

Усё на радасць дзецямСумесную акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей, 1 чэрвеня арганізавалі прадстаўнікі райвыканкама і раённай арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК). У рамках яе намеснік старшыні райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Г. М. Чыжыкава і старшыня раённай арганізацыі БТЧК С. М. Пашкевіч наведалі райбальніцу і павіншавалі са святам маленькіх пацыентаў дзіцячага і радзільнага аддзяленняў. Фрукты, салодкія пачастункі і прадстаўленні казачных герояў сталі своеасаблівым сюрпрызам для віноўнікаў свята.

24 сям’і, дзе растуць дзеці-інваліды, чые бацькі ці апекуны маюць нізкі ўзровень даходаў, атрымалі прадуктовыя наборы ад раённай арганізацыі БТЧК (на здымку ўнізе).               


Алена КЕДЗІК.

Фота Рыгора ШЫРАЕВА.

Предыдущая статья

Ложатся травы в валки