Для дзяцей, якія па волі лёсу апынуліся ў цяжкіх жыццёвых абставінах, раённае аддзяленне дзяржаўнага грамадскага аб’яднання «Беларускі дзіцячы фонд» у гэтыя святочныя дні арганізавала акцыю «Падары радасць дзецям». Цацкі і салодкія пачастункі, сабраныя падчас акцыі, былі ўручаны рабятам.
Напярэдадні Каляд начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Б. Б. Кісялеўскі, галоўны спецыяліст аддзела Л. Р. Буяк і прадстаўнікі сацыяльна-педагагічнага цэнтра з прытулкам наведалі сем’і, якія патрабуюць асаблівай увагі і падтрымкі. Шлях актывістаў пачаўся са Свіслацкага сельсавета. Не засталіся без увагі і сем’і, пражываючыя на тэрыторыях Навадворскага, Ханявіцкага, Нязбодзіцкага сельскіх і Поразаўскага пасялковага Саветаў.
«Гэта не разавая акцыя. Яна існуе на працягу многіх гадоў, – сказаў Браніслаў Браніслававіч. – Мы, дарослыя, уручаючы падарункі дзецям, атрымліваем яшчэ большае задавальненне, чым яны».
Алена КЕДЗІК.
Фота аўтара.
На здымку: падчас наведвання сям’і Т. Я. Бабовік.