banner

Беларусбанк у 2021 годзе выдаў больш за 3,4 тыс. іпатэчных крэдытаў

20 Января’22
600

ААТ "Беларусбанк" з 1 лютага мінулага года заключыла больш як 3,4 тыс. крэдытных дагавораў на суму больш за Br140 млн па прадукце "Іпатэка Экспрэс" на куплю жылых памяшканняў. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў аддзеле камунікацый і рэкламы банка.

"Наш прадукт аказаўся запатрабаваным і лічбы сведчаць самі за сябе: з 10 крэдытаў на жыллё, якія афармляюцца ў Беларусі, 7 выдаюцца менавіта ў Беларусбанку", - адзначае намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна. Паводле яе інфармацыі, часцей за ўсё крэдыт афармляюць не на ўвесь кошт жылля, а толькі на недастатковую суму. Таму сярэдні памер крэдыту - каля Br42 тыс.

У мінулым годзе для павышэння даступнасці крэдыту банк таксама дазволіў уключаць у сукупны даход крэдытаатрымальніка даходы блізкіх сваякоў і членаў сям'і (пры ўмове заключэння дагавора паручыцельства).

Яшчэ адной важнай перавагай "Іпатэкі Экспрэс" Святлана Кажэкіна лічыць зручнасць і прастату афармлення. Кліент прыносіць пакет дакументаў і не пазней за наступны рабочы дзень ужо ведае рашэнне па сваёй заяўцы.

Крэдыт папулярны не толькі ў жыхароў Мінска і вобласці: амаль 50 працэнтаў заявак паступае ад прадстаўнікоў рэгіёнаў.

У Беларусбанку нагадалі, што выдаецца "Іпатэка Экспрэс" на тэрмін да 20 гадоў пад залог жылля, банк гатовы крэдытаваць да 100 працэнтаў кошту пакупкі (з улікам плацежаздольнасці заяўніка) пад 21 працэнт гадавых.

Предыдущая статья

В каких случаях грибников и сборщиков ягод и трав обяжут платить подоходный налог?