banner
На базе Дварчанскага ДС БШ прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы
15:15 24 Февраля’21
249

Вучнямі школы разам з настаўнікамі і бібліятэкарам была арганізавана выстава кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.

З мэтай выхавання любові і павагі да роднай мовы, падтрымання цікавасці да яе вывучэння навучэнцы створылі буклеты пра беларускую мову.


З вялікім натхненнем аднесліся школьнікі да конкурсу малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў. У ім прынялі ўдзел вучні 5–7 класаў. Пераможцамі конкурсу сталі вучаніца 6 класа Паліна Барчэшэн і вучань 7 класа Андрэй Славецкі.

Захапляльна прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаных роднай мове. Мерапрыемства арганізавалі на базе Пацуеўскай сельскай бібліятэкі. Цёплыя, шчырыя, сардэчныя словы беларускай мовы гучалі з вуснаў дзяцей. Перамогу ў гэтым конкурсе атрымалі шасцікласніцы Паліна Барчэшэн, Вераніка Герман, Елізавета Шышко.

Вучні 5–9 класаў паўдзельнічалі ў конкурсна-пазнавальным мерапрыемстве “Як ты дорага мне, мая родная мова!”. У ходзе гульні навучэнцы пашырылі свае веды пра мову. У канцы мерапрыемства яны павіншавалі мову-імянінніцу, стварыўшы прыгожыя паштоўкі са   словамі пажадання.

Закончыўся тыдзень правядзеннем літаратурнай кампазіцыі “З любоўю да роднага слова”. З дапамогай прэзентацыі вучні паглыбілі свае веды пра беларускіх асветнікаў, змаглі праявіць свае творчыя здольнасці, складаючы сінквейн, прысвечаны мове. Мерапрыемства прайшло, пакінуўшы цёплыя   ўспаміны і незабыўны след.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без носьбіта. Нам у спадчыну засталася мова нашых продкаў – мілагучная і звонкая, песенная і паэтычная, жывая і непаўторная…

Тамара СЛАВЕЦКАЯ, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дварчанскага ДС БШ

Предыдущая статья

Минздрав ожидает третью волну COVID-19 менее интенсивной, но многое зависит от новых штаммов